За незаконное хранение оружия – штраф до 30 базовых

Закон Общество

Зарэгіструйце сваё ружжо
Згодна з планам асноўных арганізацыйных мерапрыемстваў УУС Віцебскага аблвыканкама ў перыяд з 30 ліпеня па 3 жніўня на тэрыторыі Шумілінскага раёна  праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал”.
На ўліку ў РАУС знаходзіцца 375 уладальнікаў зброі, у карыстанні якіх 472 адзінкі агнястрэльнай зброі (446 – гладкаствольнай паляўнічай, 7 – газавай, 15 – наразной).
На тэрыторыі раёна пражываюць 7 грамадзян, судзімыя (за апошнія пяць гадоў) за незаконны абарот зброі і боепрыпасаў, 6 – за браканьерства, 21 – раней прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў палявання.
Супрацоўнікамі РАУС у гэтым годзе з незаконнага абароту зняты тры адзінкі незарэгістраванай зброі (летась было 7), а таксама 11 адзінак зарэгістраванай зброі (у мінулым годзе было 22).
Асноўная маса канфіскаванай і добраахвотна здадзенай незарэгістраванай гладкаствольнай зброі была набыта да ўвядзення рэгістрацыі зброі або засталася пасля смерці ўладальнікаў-родзічаў. Большасць незарэгістраванай і добраахвотна здадзенай наразной зброі знойдзена ў месцах былых баявых дзеянняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, у старых домаўладаннях або набыта і перавезена з суседніх дзяржаў.
Хацелася б нагадаць жыхарам раёна, што за незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі пагражае адміністрацыйная адказнасць. Так, за незаконныя набыццё, перадачу ва ўладанне, захоўванне, перавозку, перасылку або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў да яго вядуць да накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.
За такія ж незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў пагражаюць выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Калі гэтыя дзеянні здзейснены паўторна або групай асоб па папярэдняй змове, то пагражае  абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Калі незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў здзейснены арганізаванай групай, то такое правапарушэнне караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў.
Асобы, якія добраахвотна здалі агнястрэльную зброю і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці (акрамя выпадкаў збыту).
Калі нехта валодае інфармацыяй пра незаконную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, просьба паведаміць у РАУС па тэл. 102, 4-10-02, 8-029 (325-76-02, 710-53-72, 514-51-25, 382-40-10).
С. КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і
прафілактыкі РАУС
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *