Лучшие животноводы за май — Кристина Новикова и Татьяна Павлова

Новости Сельское хозяйство

У раёне падведзены вынікі прафсаюзных спаборніцтваў па жывёлагадоўлі за май.

Лепшым аператарам машыннага даення месяца вызначана Крысціна Новікава з ААТ «Ляжні», якая надаіла 690 кілаграмаў малака на адну фуражную карову. У мінулыя гады Крысціна неаднойчы была пераможцам спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення. А цялятніца з фермы Заобаль КУСГП «Сіроцінскі» Таццяна Паўлава выйшла ў пераможцы ўпершыню.

«Працую ў жывёлагадоўлі больш за трыццаць гадоў, – расказала Таццяна Леанідаўна. – Зараз у маёй групе 88 цялят. Раніцай і вечарам даю цялятам камбікорм, днём – сена. Добрыя кармы і догляд – вось сакрэт сярэднясутачных прываг, якія ў маёй групе за май склалі 562 грамы».

Лідараў жывёлагадоўлі павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Крысціна Новікава і Тац-цяна Паўлава атрымалі ад прафсаюза дыпломы і падарункі.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *