Торговля на селе. «Все товары пользуются спросом»

Экономика

Язвінцам за прадуктамі не трэба ехаць у горад

У 2019 годзе індывідуальны прадпрымальнік Васіль Мацуганаў адкрыў у Язвіне магазін. Стаўка была зроблена на якаснае абслугоўванне, шырокі асартымент тавараў і даступныя цэны. Апошнія чатыры гады прадаўцом тут працуе Алена Лось. «Сама з Язвіна, – расказвае Алена. – Імкнёмся, каб магазін поўнасцю задавольваў патрэбы вяскоўцаў. Перад святамі, напрыклад, заказваем больш дарагія каўбасы, прысмакі. Заўсёды ў продажы корм для хатніх птушак і жывёл».

Лепш заказаць менш прадуктаў, але часцей, перакананы Васіль Мацуганаў. Так не будзе хварэць галава за пратэрміноўку. За дзень у магазіне атаварваюцца каля ста чалавек, у пятніцу і выхадныя дні лічба павялічваецца амаль у два разы. Дачнікі, якія прыязджаюць у Язвіна і блізляжачыя вёскі на выхадныя ці на летні сезон, ведаюць, што прадукты харчавання без усялякіх праблем можна набыць тут.

– У нас усе тавары карыстаюцца попытам, – кажа Алена Лось. – У гэтыя дні – асабліва марожанае. А яшчэ сокі, квас. Вяскоўцы любяць, калі напоі з халадзільніка.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *