Падчэпяць жняярку – і на палеткі!
Паралельна з нарыхтоўкай кармоў сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да падрыхтоўкі зернеўборачнай тэхнікі да жніва.
Мы пабывалі на тэрыторыі мехмайстэрні ААТ «Ляжні». Тут поўным ходам ідзе падрыхтоўка камбайнаў. «Зараз мяняем падшыпнікі ў КЗС-1218, – расказалі Дзмітрый Шаўнёў і Уладзімір Скітоў (на здымку). – Будзем мяняць масла, кіраўніцтва гаспадаркі загадзя паклапацілася пра яго набыццё. Застанецца адрэгуляваць сістэму, падчапіць жняярку – і наперад, на жніўныя палеткі».
Механізатар Уладзімір Скітоў – вопытны камбайнер, Дзмітрый Шаўнёў які працуе ў гаспадарцы галоўным аграномам, будзе рупіцца другі сезон на адным камбайне з Сяргеем Роганавым. Па словах механізатараў, яшчэ двум КЗСам патрабуецца невялікі рамонт: памяняць дробныя дэталі, змазаць вузлы і агрэгаты. На адзін з КЗСаў паставілі новы акумулятар. А мясцоваму механізатару Андрэю Каваленку ўвогуле пашанцавала – ён будзе працаваць на новым камбайне, на які гаспадарка пабагацела ў мінулым годзе.
Усяго ў ААТ «Ляжні» маецца ў наяўнасці пяць КЗСаў, якія на гэтым тыдні ўжо будуць стаяць на лінейцы гатоўнасці і чакаць, пакуль падаспеюць да ўборкі азімыя зерневыя.
Як нам паведаміў начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Пушноў, падчас жніва на палетках раёна будуць праца ваць 32 зернеўборачныя камбайны.
Ларыса ЗАЙЦАВА.