ДЗЕНЬ РАБОТЫ З НАСЕЛЬНІЦТВАМ: МІШНЕВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ. Чэрвень – час абкосу і спелых суніц
Абкошанымі падворкамі, спелымі клубніцамі, цвітучымі півонямі могуць пахваліцца ў гэтыя чэрвеньскія дні вяскоўцы Мішневіцкага сельсавета. Многія людзі наводзяць парадак ля сваіх дамоў, і гэта цешыць вока, адзначылі падчас Дня работы з насельніцтвам члены рабочых груп, якія пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча і намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай 12-13 чэрвеня аб’ехалі населеныя пункты сельсавета. 13 чэрвеня ў Дні рабоце з насельніцтвам брала ўдзел і карэспандэнт раённай газеты.
У актавую залу Мішневіцка-га сельвыканкама мясцовыя жыхары прыйшлі з падрыхтаванымі пытаннямі: нездаваль-няючы асартымент у мясцовым магазіне Бешанковіцкага філіяла Віцебскага райспажыўтаварыства, дастаўка дроў, грэй дзірааванне дрог на некаторых вуліцах. Пахвалілі работнікаў мясцовага паштовага аддзялення, куды своечасова падвозяць патрэбныя прадукты, камерсантаў, якія рэгулярна ў дамоўлены дзень наведваюцца ў Мішневічы. Падзякавалі вяскоўцы КУП БАН за аргані-зацыю работы цырульніка, які ў дамоўлены дзень прыязджае у Мішневічы.Узнялі праблему з набыццём гною: на мясцовых фермах у Мішневічах ёсць арганіка, і яе можна набыць па таннай цане, але толькі самавывазам, што далёка не ўсім зручна і даступна. Узнікла пытанне і наконт уборкі пад’ездаў, такая паслуга ва УП ЖКГ ёсць, але ж яна платная. Але адна з жанчын асекла тых, хто скардзіўся: «Сорам! Вы што самі ў пад’ездзе прыбраць не можаце?». Пытанне закрылася само сабой. Многія праблемы былі ўзяты “на аловак”: у Мішевіцкую амбулаторыю хацелася б новае абсталяванне для стаматолага, трэба разабрацца з рамонтам каналізацыйнай сістэмы ад аддзялення кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў ТЦСАН, у адной са шматпавярховак адрамантаваць на лесвічнай пляцоўцы акно.
У Жданоўцы людзі сказалі ўхвальнае слова ў адрас Шумілінскага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам. У Заобалі прасілі прывесці ў парадак прыпыначны пункт для аўтобуса, дзе нават шыльды няма з раскладам руху.
Самая маленькая і аддаленая вёска, у якую наведаліся ў гэты дзень – Валатоўкі. З пастаянных жыхароў тут дзве жанчыны-суседкі. «Дзякуй усім пра клопат пра нас: аўталаўка прывозіць усё неабходнае, перыёдыка таксама дастаўляецца. З просьбаў толькі падкасіць абочыны ды кусты падрэзаць, каб не перашкаджалі аўтамабілям, на якіх прыязджаюць да нас дзеці,» – казалі жанчыны.
Вёска Андрэеўка расцягнутая, але пражывае тут усяго 14 чалавек. Вяскоўцаў цікавіла пытанне жніва на прыватных сотках, атрыманне кватэры
ў Мішневічах са зручнасцямі. Нямоглым грамадзянам было прапанавана перасяліцца на зіму ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў ТЦСАН.
Члены рабочай групы райвыканкама расказалі вяскоўцам пра навіны ў раёне, паслугі ТЦСАН пажылым людзям па абкосе травы. Мікалай Будневіч заклікаў вяскоўцаў, дачнікаў і іх дзяцей, якія прыязджаюць на лета ці выхадныя, праяўляць больш ініцыятывы: абкасіць свой падворак і дапамагчы суседу-пенсіянеру адрэзаць навіслыя над сенцамі сукі.
Вясковыя людзі заўсёды вызначаліся працавітасцю. Напрыклад, у Жданоўцы людзі дружна ўзяліся і самастойна засыпалі яміны на дарозе бітай цэглай ад старых печак.
Старшы ўчастковы інспектар РАУС Дзмітрый Зубараў нагадаў пра асабістую бяспеку ад тэлефонных ці заезджых махляроў.
Усе пытанні, якія паступілі падчас Дня работы з насель-іцтвам, узяты на кантроль і будуць накіраваны для вырашэння ў адпаведныя служ-бы і арганізацыі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.