Русский язык на 100 баллов знает Алина Москалькова из Шумилино

Молодёжь Новости Образование

Аліна Маскалькова, выпускніца Шумілінскай СШ № 1, здала цэнтралізаваны экзамен па рускай мове на 100 балаў.

– Узмоцнена занялася рускай мовай з пачатку 11 класа. Вучылася на інтэрнэт-курсах, дэталёва выконвала дамашнія заданні, якія давала настаўніца Любоў Барысаўна Сіліна.

Рэпетыцыйныя экзамены здала даволі добра, таму на цэнтралізаваны экзамен ішла ўпэўненая ў сваіх сілах. Сам экзамен для мяне быў нескладаным, фактычна цяжкасці выклікала толькі адно заданне, у якім трэба было расставіць коскі, – расказала Аліна. – Пра балы не гадала, колькі будзе – усе мае.

Але разлічвала на добры вынік. Калі прыйшлі вынікі тэсту, я проста заплюшчыла вочы, а вынікі глядзела маці. Пасля яе слоў «Ты проста малайчына!», зразумела, што здала тэст вельмі добра, але не магла ўявіць, што на 100 балаў.

Гэта цяпер, праз некалькі дзён, разумееш, што цэнтралізаваны экзамен стаў своеасаблівым вынікам тваёй плённай работы, старанняў. У гэтых 100 балаў і вялікая заслуга Любові Барысаўны, за што ёй вялікі дзякуй.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *