В Шумилинском районе провели специальное комплексное мероприятие «Нелегал»

Закон Происшествия

Фото носит иллюстративный характер.

Хто жыве без рэгістрацыі?

З 3 па 9 чэрвеня на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне, праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нелегал».

Яго мэта – кантроль за ўездам, знаходжаннем замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выяўленне каналаў незаконнай міграцыі, яе арганізатараў і памочнікаў, прафілактыка правапарушэнняў з боку замежных грамадзян і ў адносінах да іх.

У перыяд правядзення СКМ «Нелегал» у нашым раёне да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства прыцягнуты двое грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пражывалі на тэрыторыі раёна без рэгістрацыі. У адносінах да аднаго грамадзяніна Расійскай Федэрацыі прыменена высылка з Рэспублікі Беларусь тэрмінам на год за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з дзеючым законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года № 105-З “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”, замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў нашу краіну, на працягу дзесяці сутак абавязаны зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання, калі іншае не вызначана Законам, іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. Выключэнне складаюць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія могуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі 90 сутак.

Дар’я КУДЛАЁВА, старшы інспектар ГГіМ Шумілінскага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *