В хозяйствах Шумилинского района продолжается заготовка кормов

Новости Сельское хозяйство

Прыемна быць у перадавіках!

Механізатары УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» – у тройцы лідараў па нарыхтоўцы кармоў. Работы тут арганізаваны ў тэмпе, і на раніцу 13 чэрвеня было нарыхтавана 2480 тон сенажу (49% да патрэбнага).

На мінулым тыдні нарыхтоўка кармоў ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» вялася на палетках ля Лескавіч. На кормаўборачным камбайне тут працаваў Рыгор Кавалёў (на здымку), чыё прозвішча занесена на Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце. Механізатар падбірае і здрабняе за дзень больш за 200 тон зялёнай масы. У дапамогу Рыгору – Ігар Шытаў на КВК. На адвозе травы да траншэі задзейнічаны мясцовыя механізатары Віталь Каропа, Міхаіл Бібкін, Аляксандр Вяеўнік.

«А яшчэ на дапамогу да нас прыехаў індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Рабухін ма сваім МАЗе, – дадае дырэктар УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Ігар Сідараў. – Так што тэхнікі на адвозцы хапае. Адзін толькі ПІМ змяшчае больш за 11 тон зялёнкі. Маем нядрэнныя  вынікі ў раёне за кошт канюшыны, якую ў свой час падкармілі, і яна вырасла нядрэнная.

Ужо заклалі сянажныя траншэі ў Паратоўцы і Светласельскім. Калі закончым работы ў Лескавічах, пераедзем у Добрына.

Дзякуй усім механізатарам за сумленную працу. Думаю, усім прыемна быць у перадавіках».

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *