Райком профсоюза работников АПК наградил победителей соревнования на севе яровых

Новости Общество Сельское хозяйство

ПРАФСАЮЗНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ. Узнагародзілі лепшых на сяўбе

Райкам прафсаюза работнікаў АПК сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама падвёў вынікі прафсаюзных спаборніцтваў на сяўбе.

Лепшыя паказчыкі на ворыве – у Віталя Антонава (Кіравец, ППО‑8‑40) з КУСГП «Прыазёрны мір» і Рыгора Кавалёва (МТЗ‑1221, ПГПО‑4‑40) з УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» – адпаведна 809 і 247 гектараў.

Больш за ўсіх заселі яравых культур Аляксандр Антонаў (МТЗ‑3522, АКПД‑6Д) з КУСГП «Сіроцінскі» і Васіль Аглушэвіч (МТЗ‑1221, Лемкен) з КУСГП «Ульскі» – 1588 і 530 га.

На ўнясенні тукаў лепшыя вынікі на вясенняй пасяўной маюць Сяргей Роганаў з ААТ «Ляжні» (на «Расе» ўнёс угнаенні на 1627 гектарах) і Андрэй Чэклін з СУП «Лаўжанскае» (на МТЗ‑1221 з РУ‑7000 угноіў 740 га палеткаў).

На культывацыі лепшыя вынікі ў Віктара Пятрова з КУСГП «Сіроцінскі», на баранаванні – у Вадзіма Гарланава з гэтай жа гаспадаркі (476 га і 1482 га адпаведна).

На падрыхтоўцы глебы да сяўбы (дыскаванне) вызначыліся таксама Аляксандр Галуза з СУП «Лаўжанскае» (1271 га) і Аляксандр Куракоў з ААТ «АграБаравінка» (961 га).

Усім пераможцам прафсаюзных спаборніцтваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла дыпломы і падарункі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *