Сёлета споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Іванавіча Лапо, нашага земляка, вядомага беларускага вучонага-раслінавода, селекцыянера, члена-карэспандэнта АН БССР, акадэміка Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.
Умузейным пакоі Мішневіцкай школы беражліва захоўваюцца звесткі пра Аркадзя Лапо, старыя чорна-белыя фотаздымкі, якія дасталіся ў спадчыну ад сваякоў вучонага. Матэрыялы пра Аркадзя Лапо мішневіцкія школьнікі пачалі збіраць яшчэ ў 60-70-ыя гады мінулага стагоддзя.
Аркадзь Лапо нарадзіўся 8 лютага 1904 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Жданоўка Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (гэта вёска за-раз адносіцца да Мішневіцкага сельсавета). У 1927 годзе закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, потым аспірантуру пры ёй.
З 1932 года працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры селекцыі. У гэтыя гады А. Лапо паспяхова праводзіў даследчыя работы па вывучэнні зерневых культур, лёну і канюшыны, па генетыцы бульбы, агратэхніцы кукурузы. Супрацоўнікі гэтай навучальнай установы ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі эвакуіраваны, і Аркадзь Лапо апынуўся ў Новасібірску, дзе з 1941 па 1944 год год працаваў у Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце.
У 1944 годзе вярнуўся ў Беларусь, кіраваў аддзелам селекцыі, а з 1949 па 1953 год быў дырэктарам Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. Адначасова чытаў курс лекцый па селекцыі і насенняводстве ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1950 годзе Аркадзь Іванавіч быў абраны дзеючым членам АН БССР.
Навуковыя работы
А. І. Лапо былі прысвечаны біялогіі канюшыны і агратэхніцы насенняводства зерневых культур і лёну. Ён устанавіў заканамернасці змянення аптымальнай гушчыні пасеву зерневых і лёну ў залежна-сці ад змянення агратэхнічных і прыродных фактараў.
Рэкамендаваў сельгаспрадпрыемствам краіны наборы найбольш эфектыўных куль-тур для кармавых севазваро-таў, распрацаваў сістэму іх чаргавання і прымянення для іх угнаенняў. Аркадзь Лапо вялікую ўвагу ўдзяляў развіццю сяўбы траў у Беларусі. Пад яго рэдакцыяй у 1955 годзе была надрукавана манаграфія «Культура шматгадовых траў у БССР», у якой абагульнены вынікі даследа-ванняў па асноўных пытаннях культуры шматгадовых траў, якія праводзіліся ў інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР.
А. І. Лапо выдаў навуковы дапаможнік «Селекцыя і насенняводства прадзільных культур». Яго навуковая праца «Асноўныя пытанні пасеву зер-невых культур і лёну» (1950 г.) вядома не толькі ў нашай краі-не, але і за межамі. Працаваў навуковец над пытаннямі вы-рошчвання гатункаў проса на тарфяных палетках.
Аркадзь Іванавіч праводзіў вялікую педагагічную работу.
Яго даклады і выступленні на канферэнцыях, лекцыі ў інстытуце, на курсах павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў заўсёды прыцягвалі ўвагу вучоных, маладых спецыялістаў і практыкаў сельскагаспадарчай дзейнасці. Ён быў добрым і мудрым настаўнікам, пад яго кіраўніцтвам 12 маладых вучоных абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
Аркадзь Лапо надрукаваў больш за 809 навуковых работ, у тым ліку 2 манаграфіі.
Ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сця-а (1952 г.), двума ордэнамі «Знак пашаны» (1949 г., 1959 г.).
5 студзеня 1983 года Аркадзь Лапо пайшоў з жыцця.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.