Как развивается безбарьерная среда в Шумилинском районе

Здоровье Новости Общество

Падтрымаць і дапамагчы

Для многіх людзей з асаблівасцямі развіцця, з аслабленым здароўем безбар’ернае асяроддзе – гэта магчымасць весці незалежны і паўнацэнным лад жыцця. Важна, каб усім грамадзянам без выключэння быў забяспечаны аднолькавы доступ да сацыяльна-культурнах, прамысловых і гандлёвых аб’ектаў. Вось чаму фарміраванню даступнага асяроддзя ўдзяляецца вялікае значэнне па краіне, у тым ліку і ў нашым раёне.

«Даступнае асяроддзе для людзей з інваліднасцю, для пажылых – пандусы, поручні, спецыяльныя месцы на аўта-стаянках для вадзіцеляў з абмежаванымі магчымасцямі – гэта далёка не ўвесь спіс таго, што робіцца ў раёне па Дзяржаўнай праграме «Сацыяльная абаро-на» на 2021-2025 гады і яе падпраграме «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб», – кажа спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Таццяна Шаціла. – Кожны год у раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне даступнасці аб’ектаў інфраструктуры для інвалідаў-калясачнікаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Многае зроблена ў мінулыя гады. Маюцца на ўвазе інфармацыйныя знакі і таблічкі на многіх сацыяльных аб’ектах, мнемасхемы, кнопкі выкліку. Летась працавалі над стварэннем элементаў даступнага асяроддзя у многіх установах адукацыі.

У прыватнасці, зроблены кантрастная маркіроўка палотнаў дзвярэй ПВХ, наклеены жоўтыя кругі на шкляныя дзверы ў дзіцячых садах №1 і №3 г. п. Шуміліна, у СШ №2. У садзе №1 устаноўлены тэлескапічны пандус. На такцільныя мнемасхемы пабагацелі цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі, дзіцячыя сады №3 і №1 г. п. Шуміліна. У ЦКРАіР з’явіўся таксама моўны інфар-матар і падлогавая такцільная плітка».

Многа работы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя праведзена падчас рамонту ў СШ № 2. «У нас пабудаваны платформа-пад’емнік з вертыкальным перамяшчэннем для інвалідаў, – раска-зала дырэктар школы Жанна Рагуновіч. – Перад выхадам на пад’емнік устаноўлена такцільная мнемасхема, спецыяльныя поручні прымацаваны на сценах санвузлоў. На падлозе усталяваны такцільныя індыкатары ў выглядзе палос, што дазваляе арыентавацца людзям з аслабленым зрокам. Ёсць таксама такцільныя абазначэнні кабінетаў, чатыры моўныя інфарматары».

Такцільная плітка зроблена і на падлозе аддзялення паштовай сувязі ў Шуміліне. У мінулым годзе ў райцэнтры зробле-ны пандусы да двух шматпавярховак: па вул. Юбілейнай, 57 і вул. Луначарскага, 4. Сёлета запланавана правесці гэтыя работы на вул. Кароткіна, 22 у райцэнтры і вул. Першамайскай, 15 у Обалі.

Усе названыя мерапрыемствы вельмі важныя і патрэбныя, бо іх ёсць для каго праводзіць. У нашым раёне пражывае 980 чалавек з інваліднасцю (у тым ліку 74 дзіцяці). Важна падтрымаць іх і дапамагчы, каб яны адчувалі сябе паўнацэннымі членамі грамадства. На гэта нацэ-лена і Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце-2030».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *