С 1 июня по 15 сентября органами внутренних дел проводится спецпрограмма «Мак!

Новости Происшествия

Вырвіце мак з градак!


З 1 чэрвеня па 15 верасня праводзіцца спецыяльная праграма «Мак».
Мэта спецыяльнай праграмы – недапушчэнне распаўсюджвання наркатычнай сыравіны расліннага паходжання. Супрацоўнікамі РАУС абследуюцца дваравыя тэрыторыі, прысядзібныя і садовыя ўчасткі на прадмет вырошчвання маку і каноплі.
Ужо на гэтым тыдні будуць арганізаваны прафілактычныя рэйды і тлумачальная работа з грамадзянамі. «Нагадваем жыхарам раёна, што мак і каноплі вырошчваць забаронена, – папярэджвае першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў. – У каго гэтыя культуры “насеяліся самі”, іх трэба вырваць. Лепш самім, інакш гэта зробяць міліцыянеры. Нагадваем, што за незаконныя сяўбу і вырошчванне наркаўтрымліваючых культур прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 БВ».
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *