«Мы моцныя, калі разам!»
5 чэрвеня прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, у рабоце якой прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка.
Перад пачаткам мерапрыемства адбыўся мітынг, прысутныя ўсклалі кветкі да брацкіх могілак у гарадскім парку. Сяргей Патапенка расказаў пра актыўную работу прафсаюза па добраўпарадкаванні памятных месцаў і брацкіх пахаванняў, пра работу па аказанні дапамогі ветэранам, патрыятычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца прафсаюзам.
Пра работу раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў за справаздачны перыяд расказала яе старшыня Таццяна Шчарбакова. «Клопат пра чалавека – галоўнае ў рабоце прафсаюза. Мы задаволены, што з кожным годам аўтарытэт прафсаюза расце, – адзначыла Таццяна Віктараўна. – У нашу раённую арганізацыю ўваходзяць сем пярвічак з агульнай колькасцю 244 чалавекі. 8,5% нашых членаў прафсаюза – гэта маладыя людзі ва ўзросце да 35 гадоў. Лічу, што нашы мерапрыемствы, якіх праводзіцца багата, могуць стаць пляцоўкай для рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў. У нас ёсць каму і дзе праяўляць лідарскія якасці і рэалізоўваць свае таленты. Мы моцныя, калі разам!».
Старшыні прафсаюзных пярвічак расказалі пра сваю работу, пра асаблівасці калектыўных дагавораў, пра кантроль за захаваннем працоўнага заканадаўства, важнасць аховы працы
і работу, якая праводзіцца ў гэтым накірунку, пра вучобу прафсаюзнага актыву, санаторна-курортнае лячэнне, удзел у акцыі «Прафсаюзы – дзецям».
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Ха-маганава адзначыла, што раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў перспектыўная,
а яе ўдзельнікі – мэтанакіра-ваныя. Яны цэняць сацыяль-нае партнёрства, падстаўляю-ць адзін аднаму плячо. Гэтую ж тэму працягнулі і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі
Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава і старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.
Юрый Мікалаевіч уручыў Таццяне Шчарбаковай Ганаровую грамату прэзідыума Савета Віцебскага абласно-га аб’яднання прафсаюзаў за сумленную працу і актыўную работу па абароне сацыяльна-эканамічных, працоўных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са 120-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі. Алена Няфёдава ўзнагародзіла Ганаровай граматай Таццяну Гайлову, казначэя раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза дзяр-жаўных і іншых устаноў.
Сяргей Патапенка ўручыў Падзякі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў старшыні прафсаюзнай арганізацыі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці
бюджэтных арганізацый Людміле Адаменка і грамадскаму інспектару па ахове працы ТЦСАН Алене Бабічавай.
Старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафсаю-за дзяржаўных і іншых устаноў зноў абрана Таццяна Шчарбакова, яе намеснікам – Марыя Камісарава.
Ларыса ЗАЙЦАВА.