На парадку дня – летні адпачынак
Наступіла лета – час адпачынку. Гэта тэма стала галоўнай на прафсаюзным прававым прыёме, які арганізавала раённае аб’яднанне прафсаюзаў у Доме рамёстваў.
Два пытанні па адпачынку паступілі прававому інспектару Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргею Мандрыку. Першае з іх тычылася дапамогі членам прафсаюза ў аплаце пуцёвак у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, другое – па аплаце адпачынку дарослых у прафсаюзных санаторыях.
У абодвух выпадках работнікам прадпрыемстваў трэба звярнуцца ў свае прафсаюзныя арганізацыі. Згодна з калектыўным дагаворам часткова кампенсуюць адпачынак (сума не будзе аднолькавай ва
ўсіх – зыходзячы з таго, што прапісана ў калдагаворы). Што тычыцца прафсаюзных санаторыяў, то з сабой трэба браць даведку аб тым, што з’яўляешся членам прафсаюзнай арганізацыі – пры яе прад’яўленні бу дзе зніжка 25%.
Члены прафаргнізацый маюць права напісаць у Віцебскую абласную прафсаюзную арганізацыю заяву аб частковай кампенса-цыі пуцёўкі, параіў Сяргей Мандрык.
Падчас прафсаюзнага прыёму было ўзнята пытанне дыспансерызацыі. Згодна з арт. 103 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь на праходжанне дыспансерызацыі работнікам да 40 год прадастаўляецца адзін рабочы дзень адзін раз у тры гады, пасля 40 год – адзін дзень адзін раз у год.
Людзям, якія дасягнулі ўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу пяці гадоў да дасягненні такога ўзросту, маюць права на вызваленне ад работы на два рабочыя дні адзін раз на год. Ва ўсіх выпадках на імя наймальніка пішацца адпаведная за-ява, а за людзьмі захоўваецца месца работы і сярэдні заробак.
Ларыса ЗАЙЦАВА