Шуміліншчына — край з гераічным мінулым, карані гісторыі ўходзяць у старажытнасць. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што тыя дасягненні і здабыткі, якіх дамагліся нашы продкі, цяперашняе пакаленне не толькі захоўвае, але і папаўняе і памнажае.
Галоўны гонар і багацце нашага раёна — працалюбівыя, добрыя, адкрытыя, таленавітыя і гасцінныя людзі, якія праслаўляюць наш край. Чалавек заслугоўвае словы вялікай падзякі за сваю працу, за любоў і цеплыню, што ўвасабляецца ў развіццё эканомікі нашага раёна, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Няхай з кожным годам наша маленькая радзіма — цудоўны шумілінскі край — становіцца ўсё лепшай, прыгажэйшай і самай утульнай мясцінай!
Надрукавана ў №56 ад 16.07.2012 г.