Молодые таланты Шумилинщины. Вручение премий Шумилинского райисполкома одарённым и талантливым детям прошло в Шумилино

100 лет Шумилинскому району Молодёжь Новости Общество

29 мая ў Шумілінскім раёне ўшаноўвалі адораных і таленавітых дзяцей. Урачыстае мерапрыемства «Маладыя таленты Шуміліншчыны» прайшло ў раённым цэнтры культуры і аб’яднала 46 лепшых вучняў – пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, фестываляў творчасці і мастацтва, спартыўных спаборніцтваў,тых,  хто дасягнуў поспехаў у навуковай і грамадскай дзейнасці.  Запрасілі на свята педагогаў і бацькоў.

«Вы – лепшыя з лепшых, – ад імя кіраўніцтва раёна вітала віноўнікаў свята намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – У нашым раёне больш за 120 чалавек у гэтым навучальным годзе атрымалі ўзнагароды абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Гэта годны вынік, які з года ў год становіцца больш важкім. Вашы поспехі і адкрыцці – яркі прыклад працавітасці, адказнасці за вынікі сваёй працы, адданасці роднай краіне і абранай справе. Шуміліншчына па праву ганарыцца маладым пакаленнем, разумным, таленавітым, прыгожым, мэтанакіраваным. Вы – будучыня нашага раёна, вы –будучыня нашай краіны».

Ірына Іванаўна адзначыла важную ролю педагогаў, якія ўкладваюць душу і прафесіяналізм у выхаванне моладзі, ствараюць умовы для іх самарэалізацыі, дапамагаюць дзецям знайсці сябе, развіваюць іх таленты і здольнасці. Гэта дзякуючы іх самаадданай працы дзеці гучна заяўляюць пра сябе ў самых розных сферах, адкрываюць новыя вяршыні. Да слова, дзякуючы рабоце педагогаў сёлета нашы дзеці заявілі пра сябе ў дзіцячым тэхнапарку і нават у хакеі, чаго раней не было.

Асобныя словы ўдзячнасці Ірына Іванаўна адрасавала бацькам, без пастаяннай і надзейнай падтрымкі якіх немагчымы былі б дзіцячыя перамогі. Іх уклад таксама неацэнны – у першую чаргу яны выхоўваюць сапраўдных грамадзян краіны.

На цырымоніі ўзнагароджвання дзецям уручылі прэміі Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта, педагогам і бацькам – падзячныя лісты. Узнагароды ўручылі Ірына Шалахава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук, дырэктар Шумілінскай ПМК‑70 Аляксей Крыўко, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая.

«Мне хочацца падзякаваць усім, хто быў з намі на шляху да заваёўвання нашых узнагарод, хто траціў на нас свой час і намаганні і дапамагаў, хто ствараў умовы для таго, каб мы змаглі праявіць сябе і заслужыць перамогу, – звярнулася да ўсіх прысутных Вікторыя Ляўшова, вучаніца Обальскай СШ і Обальскай ДШМ, якая сёлета стала лаўрэатам I ступені VI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «АRT FEST». – Я пераканана, што ў нас наперадзе будзе шмат магчымасцяў скараць новыя вяршыні. І мы будзем прыкладаць максімум намаганняў, каб памнажаць дасягнутае».

Словы ўдзячнасці прагучалі і з вуснаў Кацярыны Ізафілавай, маці таленавітага спартсмена Арсенія Ізафілава, бронзавага прызёра Першынства Рэспублікі Беларусь па валейболе.

Ад імя педагогаў выступіла Святлана Кучмарова, настаўнік біялогіі СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка, у якой сёлета ёсць пераможца абласной алімпіяды па біялогіі Соф’я Малашонак.

Нашы дзеці даказалі, што сваёй працай і ўпартасцю можна многага дасягнуць. І хочацца вельмі спадзявацца, што яны не спыняцца на дасягнутым, а будуць і далей ісці цяжкай, але цікавай дарогай.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *