В КУСГП «Сиротинский» кормозаготовку начали с сена

Новости Сельское хозяйство

Косім траву на сена!

У КУСГП «Сіроцінскі» ў разгары касавіца. МТЗ з касілкамі, граблямі і прэс-падборшчыкамі працуюць на палетках каля вёсак Сіроціна і Падмішнеўе.

«Корманарыхтоўку пачалі з сена, яго самы час нарыхтоўваць! – кажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Карпенка. – Трава зараз маладая, сакавітая, вітамінная. Значыць, сена атрымліваецца якаснае. Нам трэба нарыхтаваць яго 200 тон. Работы ў разгары – надвор’е спрыяе. Два дні – і трава высыхае. Едзьце ва ўрочышча Падмішнеўе, там працуе наш перадавы механізатар Віктар Пятроў».

МТЗ з касілкай мы ўбачылі здалёк, трактар павольна “плыў” па зялёным моры. «Тут трава нармальная, – кажа Віктар Пятроў (на здымку),які пад’ехаў да краю поля. – Трава ў асноўным расце ноччу, а мінусавая тэмпература сёлета паўплывала на гэта негатыўна. Цяпло і дождж нам вельмі неабходны. Працую ў рытме да позняга вечара – за дзень скошваю да 15 гектараў палеткаў. У мяне магутны трактар з добрай навескай. А наогул на касавіцы руплюся гадоў дваццаць».

На суседніх палетках у Сіроціне таксама вяліся работы: Мікалай Сіўцоў і Юрый Філіповіч зграбалі траву, на прэс‑падборшчыку працаваў Мікалай Прышчэпаў. Цюкі сена будуць звозіць пад навес ля фермы Сіроціна – адтуль зімой будзе зручна браць корм для цялят і кароў.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *