48 новоселий отпразднуют в Шумилинском районе в 2012 году

Актуалии Общество Экономика

Скоро жильцы въедут в новый дом в г.п. Шумилино

Сёлета — 4000 квадратаў
Жыллёвае будаўніцтва перажывае крызіс. Пераарыентацыя дзяржаўнага фінансавання на вытворчую сферу (што правільна) і зніжэнне дзяржаўных выдаткаў на вясковае будаўніцтва, змяншэнне колькасці тых, хто мае права на льготныя крэдыты, падаражанне будаўнічых матэрыялаў, падзенне даходаў не магло не адбіцца на аб’ёмах і тэмпах будаўніцтва жылля. Тым не менш дзяржаўная праграма жыллёвага будаўніцтва дзейнічае і паспяхова рэалізуецца.
Сёлета ў раёне неабходна пабудаваць 4 тысячы квадратных метраў жылля, расказаў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў.  За першае паўгоддзе ўведзена ў эксплуатацыю 1469 квадратаў  (36,7% да гадавога задання).  Гэта 6 сядзібных дамоў у гаспадарках раёна: тры дамы пабудаваны ў “Ульскім”, 2 – у “Прыздвінскім” і адзін дом – у “Прыазёрным міры”.
Блізіцца да завяршэння будаўніцтва 40-кватэрнага кааператыўнага дома ў Шуміліне. Дом падключаны да інжынерных сетак. Будаўнікі перайшлі да мантажу дахавага пакрыцця і аддзелачных работ. Застануцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі ля дома. Гэты дом завяршыць першую групу новага жылля ў мікрараёне Шумілінскай СШ №2. З уводам дома гадавое заданне па будаўніцтву жылля будзе выканана на 90%.
Як паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі В. С. Селязнёў, сфарміраваны кааператыў для будаўніцтва чарговага дома ў райцэнтры. Будаўнікі гатовыя прыступіць да ўзвядзення другой групы шматкватэрных дамоў у гэтым жа мікрараёне (на скрыжаванні вуліц Ільінскай і Луначарскага). Цяпер раённыя ўлады вырашаюць пытанне з уключэннем дома ў абласную праграму будаўніцтва і фінансавання. Калі пытанне вырашыцца станоўча, будаўніцтва пачнецца ўжо сёлета, бо  праект гатовы.
У сельскай мясцовасці да канца года павінны яшчэ пабудаваць два дамы ў вёсцы Дабея (ААТ “Прыазёрны мір”).
Дарэчы, будаўнікі з наступленнем лета прыступілі да ліквідацыі мінулагодніх “хвастоў” — добраўпарадкавання тэрыторыі ля новага дома ў  Обалі.
Так што жыллё ўзводзіцца. У тым жа мікрараёне СШ №2 запланавана сядзібная забудова. Справа толькі за жаданнем пабудаваць уласны дом.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №56 ад 16.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *