Кто подделал подпись? или В погоне за наследством

Происшествия

Хто падрабіў подпіс?

Жыхарка райцэнтра, у якой памерлі блізкія сваякі ў Віцебску, чакала выкліку ў суд наконт раздзелу спадчыны. Але замест гэтага ёй прыйшло паведамленне, што нерухомасць ужо падзелена паміж іншымі сваякамі.

Чаму Ірына (імя зменена на этычных поглядах), якая прэтэндавала на маёмасць памерлых родзічаў, застала-ся ні пры чым, чаму не атрымала заказны ліст – гэта высвятлялі падчас расследавання супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС. Стала вядома, што паведамленне з’явіцца ў суд было адпраўлена пацярпелай, але ў ім нехта распісаўся замест Ірыны.  Заказны ліст яна так і не атрымала, у суд не з’явілася, і спадчына была раздзелена паміж іншымі прэтэндэнтамі.

«Зараз мы праводзім следчыя дзеянні, – расказаў старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Аляксей Буракевіч. – Ёсць падазроны-ліхадзей. Але дзеля дакладнасці будзе прызначана экспертыза почырку, якая дакладна вы-значыць, хто і па якіх прычынах распісваўся ў паведамленні аб уручэнні заказнога ліста. У выпадку ўстанаўлення факта фальсіфікацыі вінаватыя будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Згодна з арт. 395 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Фальсіфікацыя доказаў” ліхадзею пагражаю-ць папраўчыя работы да двух гадоў або арышт. Пасля заканчэння расследавання і ўстанаўлення вінаватай асобы будзе перагледжана справа аб раздзеле спадчыны. Жанчына атры-мае сваю долю».

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *