Першы экзамен здадзены!
27 мая адзінаццацікласнікі здавалі першы цэнтралізаваны экзамен. 87 выпускнікоў сярэдніх школ раёна праходзілі іспыты на базе Шумілінскай СШ № 1.
Самай папулярнай у шумілінскіх школьнікаў была матэматыка, якую здавалі 23 чалавекі, біялогію вырашылі здаць 22 вучні, грамадазнаўства – 16. Таксама ў спісе экзаменаў былі фізіка, гісторыя Беларусі, англійская мова і хімія.
Аднымі з першых з усмешкамі на тварах выйшлі выпускніцы Шумілінскай СШ № 2 Сняжана Канстанцінава, Лізавета Чарвянкова, Яна Міхалоўская, якія здавалі грамадазнаўства, і Ангеліна Гусакова (здавала гісторыю Беларусі). Дзяўчаты падзяліліся і першымі ўражаннямі пра экзамен:
– Усё атрымалася! Не такія і складаныя былі пытанні. Думаем, што неабходную колькасць балаў набралі. Хацелася б, канешне, каб як мага больш.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.