Як легалізаваць гаражы?
Згодна з «Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі» усім жадаючым гаспадарам, якія пражываюць у шматкватэрных жылых дамах, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, можа быць прадастаўлены бясплатны зямельны ўчастак для будаўніцтва часовага індывідуальнага гаража. На яго афармляюцца па законе ўсе неабходныя дакументы. А калі гаражы пабудаваны даўно, скажам, у савецкія часы, як іх узаконіць? З гэтым пытаннем карэспандэнт раённай газеты звярнулася на намесніка начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Міхаіла Рэбізава.
«У раёне распачата легалізацыя ча-совых індывідуальных гаражоў людзям, якія пражываюць і зарэгістраваны ў шматкватэрных дамах у сельскай мясцовасці і маюць транспартны сродак, – расказаў Міхаіл Аляксандравіч. – Паўтаруся: толькі ў сельскай мясцовасці, гэта не тычыцца гарадскіх пасёлкаў Шуміліна і Обаль. Часовым індывідуальным гаражом лічыцца пабудова без фундамента. Для яго легалізацыі вясковым гаспадарам трэба звярнуцца ў мясцовы сельскі выканаўчы камітэт і пакінуць там свае кантакты. Работнікі сельсавета будуць працаваць з кож-ным жыхаром і паведамяць, калі набярэцца максімальная колькасць жадаючых – тады спецыялісты выедуць на месца і аформяць дакументы. Легалізіраваць можна будзе да верасня 2025 года, працэс платны, залежыць ад памеру кадастравага кошту ў шмат-кватэрнай жылой зоне. Напрыклад, у аграгарадку Башні квадратны метр будзе каштаваць 3 рублі 27 капеек. Легалізацыя гаража, скажам, плошчай 28 метраў квадратных (7х4) абыдзецца амаль 92 рублі. Згодна з законам гараж прадастаўляецца на тэрмін ад 1 да 10 гадоў, прадаўжэнне легалізацыі бясплатнае».
У законным афармленні зацікаўл-ны грамадзяне, якім гаражы сапраўды патрэбны і якія імі карыстаюцца. Калі легалізацыя не будзе праведзена, такі гараж пойдзе пад знос, расказалі спецыялісты аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.
Ларыса КІСЯЛЁВА