«Алый парус» готовится к летнему плаванию

Здоровье Новости Образование Общество

«Пунсовы ветразь» рыхтуецца да плавання

5 чэрвеня пачне працаваць першая змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь».

Зараз у лагеры актыўна ідзе рамонт і падрыхтоўка да аздараўленчага сезона. Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая паведаміла, што на падрыхтоўку лагера «Пунсовы ветразь» выдаткавана больш чым за 40 тысяч рублёў са сродкаў, якія накіроўваюцца на фінансаванне сістэмы адукацыі.

«Работы на тэрыторыі лагера пачалі ў лютым– расказвае намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце РЦДіМ Юлія Ша-банава. – Спачатку навялі парадак. Падчас рэспубліканскага суботніка работнікі ад-дзела па адукацыі райвыканкама, вучэбна-метадычнага кабінета і РЦДіМ пасадзілі дрэвы каля пажарнага вадаёма». Зараз ў памяшканнях ва ўсю кіпіць работа. Рабочыя падраднай арганізацыі рамантуюць дах сталовай, фарбуюць, клеяць шпалеры ў пакоях і збіраюць мэблю…

Ужо паклалі тратуарную плітку ля галоўнага ўвахода ў спальны корпус, устанавілі новую лаўку з навесам (на здымку), прывялі ў парадак спартыўны гарадок. У некаторых пакоях паклеены новыя шпалеры і ўстаноўлена новая мэбля, у сталовай – новае тэхналагічнае абсталяванне.

«Работы хапае. Амаль ўсюды пафарбавалі падлогу, практычна завершаны работы на другім паверсе, – працягвае Юлія Шабанава. – Зараз работнікі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, якія спачатку шчыравалі ў стало-вай, устанаўліваюць душавыя кабінкі. На днях прыступаем да стварэння гульнявага пакоя. Штодзень у лагеры працуюць не толькі работнікі РЦДіМ, а і шумілінскіх школ, гарадскіх дзіцячых садоў». Таксама ў лагеры з’явіцца сістэма відэаназірання.

Як расказала дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Наталля Пятроўская, за лета ў лагеры будзе 4 змены па 16 дзён, плануецца, што за сезон змогуць адпачыць і аздаравіцца 300 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 год.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *