В хозяйствах Шумилинщины разворачивается заготовка кормов

Новости Сельское хозяйство

Самі спраўляюцца і суседзям дапамагаюць

Практычна ўсе гаспадаркі раёна прыступілі да падкосу пашаў. У пачатку тыдня гэта работа вялася ля вёскі Хацілава.

«Вось прыпыніўся памяняць нажы ў касілцы, – расказаў ме-ханізатар УП «Шумілінскі айаграсэрвіс» Мікалай Бортнікаў (на здымку). – Слабае звяно – каменні на палетках. З-за травы іх не бачна, нож наязджае на перашкоду і псуецца. Добра, што ёсць у запасе запчасткі».

Мікалай Бортнікаў паспявае падкасіць больш як па трыццаць гектараў за дзень. Падвяленую траву потым зграбаюць і адвозяць на корм цялятам. Правялі падкос таксама на палетках каля былога хлебзавода, у Добрыне. А за вёскай Залужжа не толькі падкасілі свае палеткі, але і суседзям дапамаглі – СУП «Лаўжанскае». «А яшчэ адправілі ў гэту гаспадарку дзве адзінкі сваёй тэхнікі: Міхаіл Бібкін дапамагае сеяць кукурузу, а Ігар Цялушкін працуе з дыскатарам, – расказаў дырэктар УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Ігар Сідараў. – Свае 360 гектараў кукурузы мы адсеялі, некалькі дзён працуем на заробках у “Лаўжанскім”. Хутка прадоўжым сеяць кукурузу на сваіх палетках – звыш плана будзе расці каля сямідзесяці гектараў.

Праз «Мясамалпрам» купляем дзве тоны насення. Невядома, якое будзе лета і ці вырасце добрай трава, таму думаем пра нарыхтоўку кармоў на зімова-стойлавы перыяд ужо сёння».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *