Каб тэхніка не падвяла
Як толькі закончылі сяўбу зерневых і зернебабовых, у КУСГП «Ульскі» пачалі рыхтаваць тэхніку да зялёнага жніва.
На мехдвары ў Лявонаве мы засталі мясцовага механізатара Валерыя Тупіцына, які рыхтаваў КЗР да касавіцы. «Трэба праверыць барабан і вальцы, замяніць некаторыя дэталі на здрабняльніку, – расказаў механізатар. – Работа на касавіцы для мяне не ў навінку – працую ў сельскай гаспадарцы многа гадоў. Таму ведаю, як важна якасна падрыхтаваць тэхніку, каб яна не псавалася падчас работы. КЗР беларускай вытворчасці, зроблены ў Гомелі і працуе не горш за замежную тэхніку – праверана на асабістым вопыце. Упаўне рэальна накасіць за дзень да 200 тон зялёнай масы. Абы травастой быў добры».
Акрамя Валерыя Тупіцына на касавіцы будзе заняты Генадзь Кадукоў. Ён таксама рыхтуе тэхніку – КВК – да выхаду на палеткі, правярае нажы, фільтры, супрацьрэжучыя пласціны.
На мехдвары засталі загадчыка майстэрні сельгаспрадпрыемства Івана Селіханава, які расказаў, што на адвозцы зялёнай масы да сянажных траншэй будуць задзейнічаны тры трактары (два МТЗ уласныя і адзін арандаваны ў СУП “Лаўжанскае”). На падхваце і ўласны МАЗ. Работы наперадзе чакаюцца сур’ёзная: толькі сенажу трэба нарыхтаваць пяць тысяч тон.
Ларыса ЗАЙЦАВА