«Ночь музеев» по-шумилински

Культура Новости

“Шумная ноч‑5”

Напярэдадні Дня музеяў ва ўсім свеце стала добрай традыцыяй праводзіць такую папулярную акцыю як “Ноч музеяў”. У гэтую ноч кожны можа бясплатна наведаць любы музей, паглядзець яго экспазіцыю, прыняць удзел у шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках акцыі. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей праводзіць гэтую акцыю пад ўласнай назвай “Шумная ноч” вось ужо пяць год. Яна набыла сваё напаўненне, свае традыцыі. Сёлетняя ноч праходзіла пад дэвізам “Гісторыя ў гісторыях”.

Першай дзеяй акцыі стала “Сустрэча без гальштукаў”. Героям музейнага вечара стаў начальнік адзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук.

Майстар-клас па арыгамі правяла Святлана Архіпава. Усе ўдзельнікі мелі магчымасць зрабіць сваімі рукамі сувенір-напамін пра “Шумную ноч-2024”: без клею і нажніц скласці з двух лістоў па-перы скрыню з крышкай, упрыгожыць яе гербам Шумілінскага раёна.

Былі адзначаны самыя актыўныя сябры музея, актывісты раённай ветэранскай арганізацыі, якія не прапускаюць ніводнага музейнага мерапрыемства, актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях і конкурсах.

Дарэчы, у “Ноч музеяў” такім конкурсам стаў конкурс бутэрбродаў “з музеінкай”. Вядучая – галоўны захавальнік музея Таццяна Церах нагадала гісторыю ўзнікнення і развіцця бутэрбродаў, прадставіла цікавыя факты пра гэтую закуску. Канкурсанты праявілі фантазію і кулінарныя здольнасць каб стварыць бутэрброды і скласці гісторыю пра іх. На суд журы былі прадстаўлены канапэ-караблікі і бутэрброды-грыбочкі, класічны хлеб з салам і бутэрбродны торт. Пачаставацца смачнымі “бутэрамі” маглі ўсе ўдзельнікі музейнай ночы.

Фінальнай кропкай акцыі стаў канцэрт інструментальнай музыкі прадстаўлены педагогамі і навучэнцамі Шумілінскай ДШМ. Музыка: класічная і эстрадная, песенная і танцавальная, мінулых стагод-дзяў і сучасная – захапіла слухачоў, дзве гадзіны праляцелі незаўважна. Зоркай канцэрта стала Марыя Скорынава, якую слухачы віталі крыкамі “Брава!”.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *