Вести с полей. Весенние полевые работы близятся к завершению

Новости Сельское хозяйство

НА ПАЛЕТКАХ

Ворыва

У гаспадарках раёна выкананы і перавыкананы план вясенняга ворыва. Узарана 4935 гектараў (119% да патрэб-нага). У лідарах – ААТ «Ляжні» (292%) і ААТ «Прыазёрны мір» (186,9%). Перавыканалі план у ААТ «АграБаравінка», КУСГП «Ульскі» і Сіроцінскі», СУП «Лаўжанскае» і СФГ «Раднік».

Яравыя зерневыя

На раніцу 16 мая ў раёне засеяна 4975 гектараў яравых зерневых і зернебабовых (96% да патрэбнага). УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», ААТ «Прыазёрны мір» і «Ляжні» перавыканалі план. Заканчваюць сяўбу ў СУП «Лаўжанскае» і СФГ «Раднік».

Рапс

У раёне завершана сяўба яравога рапсу. Усяго засеяна 857 гектараў (101% да плана). Больш за ўсіх будзе расці рапсу на палетках КУСГП «Сіроцінскі» – 220 гектараў. Гэта гаспадарка выканала план па сяўбе на 147%.

Кукуруза

У разгары сяўба кукурузы. Гэтай культуры засеяна 1896 гектараў (54% да плана). Поўнасцю справіліся з работай механізатары ААТ «Ляжні» (350 га). Блізкія да завяршэння сяўбы гэтай культуры ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» (88%).

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *