День работы с населением прошёл в Светлосельском сельсовете

Главное Общество

Майскія клопаты вяскоўцаў

15-16 мая рабочыя групы райвыканкама правялі ў рамках Дня работы з насельніцтвам сустрэчы ў населеных пунктах Светласельскага сельсавета.

Встреча в агрогородке Башни.

15 мая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай наведала вёскі Крупчына, Каравайніца, Лескавічы, Лажок і аграгарадок Башні.

Самай шматлюднай стала сустрэча ў Башнях, дзе актуалізавалася пытанне аб зносе гаспадарчых памяшканняў, пабудаваных без дазволу, і жыхары сабраліся, каб высветліць усе бакі праблемы і яе рашэнне. Намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Міхаіл Рэбізаў патлумачыў, што ў сувязі са змяненнем заканадаўства з’явілася неабходнасць легалізаваць узведзеныя пабудовы ці іх знесці. Гэта тычыцца грамадзян, якія пражываюць у шматкватэрных дамах і пабудовы ўзводзілі на землях агульнага кары-стання. У прыватнасці, будуць выдавацца дазволы на рэгістрацыю гаражоў пры наяўнасці транспартных сродкаў, а вось іншыя пабудовы (хлявы, лазні і іншае) трэба будзе знесці. Вяскоўцам прапанавалі скласці калектыўны зварот, каб атрымаць часовую адтэрміноўку на знос лазняў, бо ў дамах адсутнічае гарачая вада. Але было падкрэслена, што ўзводзіць новыя пабудовы можна толькі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Шмат пытанняў у жыхароў аграгарадка было па рамонце панэльных двухпавярховак. Намеснік дырэктара УП ЖКГ Аляксандр Левіт запісаў звароты, скаргі і расказаў пра плануемыя ў аграгарадку рамонты жылых дамоў.

Былі пытанні да дарожнай і камунальнай службаў па ўтрыманні дарог і вуліц: высечка кустоў і ачыстка кюветаў, грэйдзіраванне, рамонт ас-фальтавага пакрыцця, падсыпка. Некалькі пытанняў тычыліся зносу аварыйных дрэў ля дамоў і на могілках. Некаторыя пытанні вырашаліся адразу, іншыя браліся на аловак.

Встреча с жителями д. Лесковичи.

Для жыхароў Каравайніцы, Лескавіч, Башнёў актуальным было пытанне аб электраацяпленні. Начальнік РЭС Уладзімір Волкаў тлумачыў парадак афармлення дакументаў, у Лескавічах запісаў кантакт вяскоўца, які па стане здароўя не можа прыехаць у райцэнтр і прасіў прыслаць спецыяліста на дом для афармлення заяўкі. Паведаміў, што ў Каравайніцы частка электрасетак будзе заменена ўжо сёлета, астатняя запланавана на 2026-2027 гады. У вёсцы Лажок, дзе паскардзіліся на вулічны ліхтар, які не гарыць, расказаў, што ў бліжэйшы час у гэтай і прылеглых вёсках плануецца замяніць асвятленне на сучасныя святлодыёдныя ліхтары.

Падчас сустрэч кіраўнік групы Ірына Шалахава і старшыня Светласельскага сельвыканкама Валерый Шчамялёў нагадвалі вяскоўцам пра неабходнасць навядзення парадку вакол падворкаў, у пры-ватнасці абкосу тэрыторыі, уборкі ламаных агароджаў, смецця. Сталым вяскоўцам нагадвалі пра магчымасць выкарыстання платных паслуг, якія аказвае ТЦСАН.

Прадстаўнік РАНС Вадзім Півавараў расказваў аб неабходнасці ўсталявання ў жылых пакоях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія выратавалі не адно жыццё, нагадваў аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі, рамонце печак, раздаваў прафілактычныя матэрыялы.

Участковы інспектар міліцыі Фёдар Пастаялкін папярэджваў аб асцярожнасці пры званках на мабільны тэлефон з рознымі прапановамі ад “банкаўскіх работнікаў” устанавіць на тэлефон дадаткі ці дапамагчы папярэдзіць крадзеж. Кіберзлачынцы ўвесь час мяняюць тактыку і падыходы, таму трэба быць пільнымі, папярэджваў прадстаўнік РАУС.

Па многіх пытаннях былі дадзены тлумачэнні ці індывідуальныя кансультацыі, іншыя былі ўзяты на кантроль і перададзены ў адпаведныя службы для вырашэння.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *