Традыцыйна ў Дзень сям’і райкам ГА БРСМ, РЦДіМ і камісія па справах непаўналетніх райвыканкама праводзяць спартландыю «Вясёлая сямейка». Сёлета за перамогу змагаліся сем’і Галунцовых, Івановых, Скараход, Захарэнка і Сініцкіх.
Вясёлыя і гумарыстычныя, цікавыя і спартыўныя этапы асабліва даспадобы прыйшліся самым юным удзельнікам Ганне Галунцовай, Веры Івановай, Максіму Скараход, Валерыі Захарэнка і Ксеніі Сініцкай. Яны вельмі стараліся на этапах і падтрымлівалі сваіх бацькоў. Упэўнена можна сказаць, што ў гэты вечар перамагла кожная з гэтых сямей. Па сумах балаў усіх этапаў лепшы вынік быў у сям’і Захарэнка (на здымку).
Падарункі і дыпломы сем’ям уручылі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Людміла Грузневіч і першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.