Работники организаций Шумилинщины помогают аграриям на посевной

Сельское хозяйство

«Мяне паклікалі – і я прыйшоў»

Плённа працуюць на палетках не толькі механізатары сельгасгаспадарак, але і шэфы, якія прыйшлі на дапамогу з іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Прыклад таму – Ігар Літвін, які падставіў плячо ААТ «Прыазёрны мір».

Ігар Літвін – механізатар па вывазцы лесу Мікіціхінскага лясніцтва. Але ж упэўнена адчувае сябе за рулём любога трактара, бо калісьці рупіўся ў ААТ «Прыазёрны мір». І калі гаспадарцы на пасяўную не хапала механізатараў, да Ігара за дапамогай звярнуўся дырэктар гаспадаркі Мікалай Жыгуноў. «Мяне паклікалі – і я прыйшоў, – усміхаецца Ігар. – Сеў на той самы трактар, на якім калісьці працаваў». Ды і не мог адмовіць у дапамозе Мікалаю Жыгунову, з якім раней разам рупіўся на палетках, сваім аднавяскоўцам-механізатарам (Ігар жыве ў Дабеі). Тым больш, што добра ведае ўсе палеткі сельгаспрадпрыемства, тут усё сваё, роднае.

Ды і засумаваў па роднай зямлі, па рабоце на сяўбе, якая прыносіць станоўчыя эмоцыі і задавальненне ад таго, што робіш важную справу. Механізатар вельмі стараецца – прозвішча Ігара Літвіна падчас разгару сяўбы зерневых і зернебабовых было занесена на Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце. Ён задаваў тон у рабоце калегам. Усяго на рахунку механізатара 639 засеяных гектараў.

Зараз Ігар Літвін прычапіў да МТЗ-3522 дыскатары, рыхтуе глебу пад сяўбу кукурузы. «Вось адсеемся – вярнуся зноў у лясніцтва», – заўважыў ён.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *