Хозяйства Шумилинщины ведут сев кукурузы

Сельское хозяйство

Сеем кукурузу!

У пачатку тыдня ААТ «Прыазёрны мір» адным з першых у раёне распачало сяўбу кукурузы. Работы вяліся на палетках каля вёскі Непароты.

«У нас новая сеялка “Скіф” дакладнага высеву, – пахваліўся механізатар Валерый Харкевіч (на здымку). – Сеялка не ўступае еўрапейскім аналагам, выраблена “Лідсельмашы”. Высяваецца адразу 8 радкоў, шырыня захопу – 6 метраў. Засяваю за дзень да трыццаці гектараў. Раней працаваў з баронамі, культыватарамі, чызелямі.

Другі год на сяўбе кукурузы, гэта работа падабаецца. Тым больш, што мне абяцалі і новы МТЗ‑1221, які неўзабаве атрымае гаспадарка».

Сёлета «Прыазёрны мір» засявае кукурузу гатунку “краснадар”, 13,5 тоны якой набылі праз «Віцебскмалпрам», расказаў дарэктар гаспадаркі Мікалай Жыгуноў, які пад’ехаў на палеткі, каб пракантраляваць працэс сяўбы. Усяго сельгаспрадпрыемства адвяло пад кукурузу 350 гектараў.

На ўраджай каралевы палёў вялікая надзея, бо на зімова‑стойлавы перыяд трэба нарыхтоўваць не толькі сянаж, але і багаты на вітаміны і мінеральныя рэчывы сілас.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *