ДА 120-ГОДДЗЯ ПРАФСАЮЗНАГА РУХУ. «Нас аб’яднаў Першамай!»

Новости Общество

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў і райкам прафсаюза работнікаў АПК выступілі ініцыятарамі правядзення святочнага мерапрыемства, прысвечанага Святу працы і 120-годдзю прафсаюзнага руху.

Уфае раённага цэнтра культуры запрасілі ветэранаў працы, лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. «Нас аб’яднаў Першамай! Гэта асаблівае свята, якое яднае нас на важнейшых каштоўнасцях: дасягненнях у рабоце, салідарнасці, павазе да чалавека працы, — адкрыла мерапрыемства старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава. — У раёне працуюць 74 пярвічныя арганізацыі. Мы падтрымліваем работнікаў, клапоцімся пра ветэранаў. Менавіта іх працай і талентам пабудаваны ў раёне жыллё, вытворчыя аб’екты, школы, дарогі. Дзякуй вам за багатую спадчыну. Наша задача — захаваць ўсё і памножыць, каб наш раён жыў і развіваўся».

Граматы прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў уручаны ветэранам працы Васілю Юхнаўцу, Віктару Гутараву, Аляксандру Аляксеенку, Леаніду Пагарэльскаму.

Ад прафсаюзных арганізацый раёна былі ўручаны падзякі ветэранам, работнікам прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзным актывістам.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова адзначыла, што сельскую гаспадарку сваёй руплівасцю праслаўляюць не толь-кі вопытныя работнікі, але і моладзь, якая прыйшла ў сельгаспрадпрыемствы, на вытворчасць і збіраецца надалей звязаць жыццё з раёнам. Вольга Іванаў-на ўручыла маладым працаўнікам Падзякі за добрую работу.

У фае раённага цэнтра культуры быў арганізаваны выставачны праект «Год якасці — залог поспеху», над стварэннем якога працавалі прафсаюзныя арганізацыі прадпрыемстваў і арганізацый.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *