Успешно выступили музыканты Шумилинской детской школы искусств на областном конкурсе «Поём с оркестром»

Культура Новости

Хто лепш спявае з аркестрам?

Скарыць кампетэнтнае журы ў абласным  конкурсе аркестраў народных інструментаў «Спяваем з аркестрам» з усёй Віцебшчыны з’ехаліся 27 красавіка ў Шуміліна 28 калектываў дзіцячых школ мастацтваў.

Наш раён прадстаўлялі народны аркестр народных інструментаў (кіраўнік Жанна Шадурская) і ўзорны калектыў дзіцячага баяннага аркестр ДШМ (кіраўнік Святлана Чарткова). Кожны з аркестраў выконваў па тры музычныя творы: з суправаджэннем вакальнага квінтэта і саліста раённага цэнтра культуры Андрэя Крыўцова, а таксама твор з дэкламатарам.

Узровень выканаўчага майстэрства, дасканаласць перадачы стылістычных асаблівасцяў выконваемых твораў, узровень ансамблевага ўзаемадзеяння ў шумілінцаў былі на вышыні, адзначыла журы. У намінацыі «Лепшы аркестр баянаў і акардэонаў» узорны дзіцячы баянны аркестр ДШМ стаў лаўрэатам І ступені. Народны аркестр народных інструментаў стаў лаўрэатам І сту-пені ў намінацыі «Лепшая дэкламацыя», ІІ ступені – у намінацыі «Лепшы аркестр на-родных інструментаў».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *