Лёгкіх шляхоў і перамог не бывае
У Шуміліне ў рамках адкрытага першынства вобласці, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло адкрытае першынство раёна па вавінам в’ет во дао. За перамогу змагаліся больш за 110 юных спартсменаў з Шуміліна, Віцебска, Гарадка і Брэста. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, аддзел па адукацыі райвыканкама, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і ГА «Беларуская федэрацыя вавінам в’ет во дао».
Першымі на дыван выйшлі самыя юныя спартсмены. Лёгкія (вага да 20 кг), пальчаткі амаль у іх рост, на паядынак іх выводзяць за руку старэйшыя сябры. Затое сам паядынак – безліч удараў, маса эмоцый.
Як адзначыла кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао» РЦДіМ Святлана Бараноўская, усе шумілінскія спартсмены годна выступілі на першынстве. Асабліва трэнер вылучыла Глеба Лашкова, Івана Даніловіча, Кірыла Смірнова, Паўла Талпегіна, Ганну Асяпёнак, якія сталі першымі, і Аляксандра Канагатава, Марата Куляшова, у якіх другія месцы. У камандным заліку перамо-гу святкавала шумілінская каманда.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.