Лучший животновод района работает в ОАО «Лежни»

2024 - Год качества Сельское хозяйство

Па выніках прафсаюзных спаборніцтваў за сакавік сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы пераможцам прызнана Ірына ЖОГАЛЬ з ААТ «Ляжні».

Ірына Марцінаўна амаль 24 гады працуе ў жывёлагадоўлі.

Зараз даглядае 130 цялят групы дарошчвання. «Усе цяляткі мае,  – кажа яна. –– Важна не толькі накарміць, але і дагледзець: каб у стойлах было чыста і суха, каб жывёла была здаровай».

За здароўе адказваюць мясцовыя ветурачы, якім цялятніца ўдзячная за плённую работу па прафілактыцы захворванняў. Маладняк у групе Ірыны Жогаль укормлены і здаровы, таму сярэднясутачныя прывагі радуюць – яны складаюць 695 грамаў (летась было 502 г).

З працоўнай перамогай Ірыну Жогаль павіншавала старшыня райкама работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яна ўручыла дыплом і памятны падарунак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *