Председатель районного Совета депутатов Николай Будневич встретился с коллективом Амбросовичской БШ

Общество Официально

Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу

“Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту” – галоўная тэма дня інфармавання, які прайшоў учора, 18 красавіка. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама, арганізацый раёна правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі ўстаноў і прадпрыемстваў.

Група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам сустрэлася з калектывам Амбросавіцкай базавай школы.

Кіраўнік райсавета адзначыў, што першы Усебеларускі народны сход быў скліканы Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ва ўмовах палітычнага крызісу і спрыяў згуртаванню грамадства вакол кіраўніка дзяржавы і пераходу краіны ў стабільнае развіццё. Ён расказаў пра асноўныя пытанні шостага Усебеларускага народнага сходу, дэлегатам якога з’яўляўся.

Сёмы Усебеларускі народны сход пройдзе 24­25 красавіка ў новым канстытуцыйным становішчы. Дэлегаты схода прадстаўляюць увесь зрэз беларускага грамадства. З 1200 дэлегатаў 400 прадстаўляюць грамадскія арганізацыі, 350 – мясцовыя Саветы дэпутатаў, у яго склад уваходзяць Кіраўнік дзяржавы, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены ўрада, кіраўнікі абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Мікалай Будневіч расказаў пра дэлегатаў УНС, якія прадставяць наш раён – гэта старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык; народны майстар Беларусі, метадыст раённага Дома рамёстваў Наталля Сцержанкова, якую вылучыла грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”; дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ларыса Ціханенка і дэпутат Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў Яўген Дзятлоўскі.

Кіраўнік дэпутацкага корпусу раёна выказаў упэўненасць, што рашэнні, прынятыя сходам, будуць спрыяць далейшаму развіццю нашай краіны і павышэнню ўзроўню жыцця беларусаў.

Таксама была агучана тэма прафілактыкі сямейнага насілля. Педагогі пастаянна працуюць з сем’ямі, і для іх яна даволі актуальная. Ім прыходзіцца кантраляваць абстаноўку ў сем’ях, якія стаяць на розных уліках, і забяспечваць разам з іншымі суб’ектамі прафілактыкі ў тым ліку і прафілактыку насілля ў сям’і.

Пасля сустрэчы некаторыя работнікі школы звярнуліся да Мікалая Будневіча з асабістымі пытаннямі.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *