Не бери чужое — не будет и уголовного дела. Жительница Оболи решила попользоваться найденной карточкой

Происшествия

Не бяры чужую картку – тры гады волі не ўбачыш

Следчы камітэт неаднойчы папярэджваў: калі вы знайшлі чужую банкаўскую картку, вярніце яе гаспадару ці аднясіце ў банк. Але ж знаходзяцца тыя, хто спрабуе з чужой карткай схадзіць у магазін за пакупкай і крымінальнай справай…

– Вызначыць, хто скарыстаўся чужой карткай у магазіне, для следчых не з’яўляецца праблемай, – адзначае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Людміла Данілава. – Некаторыя мяркуюць, што калі паедуць у іншы горад, то іх там не зловяць. Але ж літаральна ва ўсіх магазінах стаяць сучасныя сістэмы відэаназірання, якія і дапамагаюць раскрыць злачынцу. За дадзенае злачынства згодна з заканадаўствам можна пазбавіцца волі тэрмінам да трох год.

Нядаўна следчыя райаддзела ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да 54-гадовай абальчанкі К., якая разлічвалася ў магазінах чужой карткай. 22-гадовы хлопец адпачываў у мясцовым клубе, пад раніцу вярнуўся дадому, па дарозе згубіўшы банкаўскую картку. Прачнуўся пад абед, узяў у рукі тэлефон, а там – 5 СМС-паведамленняў аб спісанні грошай у магазінах Шуміліна на суму амаль 150 рублёў.

«Хлопец адразу патэлефанаваў у банк і заблакіраваў картку, затым звярнуўся ў праваахоўныя органы», – адзначае Людміла Данілава.

Падчас следства высветлілася, што банкаўскую картку раніцай знайшоў Ігар, перадаў яе сваёй сужыцельцы К. і папрасіў аднесці ў банк. У К. былі свае планы: яна паклала картку ў кішэню і паехала ў Шуміліна. У першым магазіне купіла цыгарэты, у другім – пару бутэлек гарэлкі, у трэцім – прадукты харчавання. Толькі вось скары-стацца пакупкамі не паспела: дома яе чакалі супрацоўнікі міліцыі.

Зараз следства працягваецца, устанаўліваюцца падрабязнасці і прычыны здзяйснення злачынства. Кацярына супрацоўнічае са следствам, разумее ўсю складанасць сітуацыі, у якую трапіла, як сама кажа, па сваёй дурасці.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *