Хотела сама заработать на мобильники и кроссовки

Общество

Першы ўласны рубель
“Задумалі летась мае старшакласнікі новыя мабільнікі купіць, – расказала адна з вясковых гаспадынь. – Каштуюць мабільнікі дорага, вось я і прапанавала сыну і дачцэ хадзіць у ягады і зарабляць грошы. І яны зарабілі – чарніц было ўволю, потым брусніцы, журавіны…”
Многія дзеці летам працуюць. Хто на сене, хто на градках… А хто і ў лесе. Ёсць сем’і, якія за ягадна-грыбны сезон зарабляюць  не па аднаму мільёну. “У лесе – жывыя грошы, толькі не лянуйся згінацца і падбіраць іх”, – кажуць вяскоўцы.
У чарніцы хадзіла разам з мамай і сястрой Таццянай Анастасія Ахрэмчык з вёскі Жданоўка.  Яна амаль дарослая, збіраецца ў 11 клас. Вядома ж, хочацца абноў. А дзе ўзяць грошай на іх? Вось і зарабляла ў лесе. “Здалі ягад на мільён рублёў, наперадзе – жура-віны, – расказала  Насця. – Купіла сабе красоўкі, чаравікі, спартыўны касцюм”.
Гэтак жа зараблялі грошы Аня і Дзмітрый Салаўёвы, якія сёлета летам сталі студэнтамі, і многія іншыя дзеці са Жданоўкі. Тут лес  блізка, таму няма ў вёсцы ніводнага школьніка, які б не бегаў у лес па ягады.
Ягадным “бізнесам” займаюцца і некаторыя кардонскія школьнікі. Моцны ранішні сон і камп’ютарныя гульні прамянялі на сезонны заробак Анастасія Літоўка, Аня Кухракова і многія іншыя дзеці. “Заробленыя грошы ў дзяцей нельга забіраць, –  лічыць Святлана Аляксандраўна, Насціна мама. – Дазволіла дачцэ зрабіць уласны выбар у пакупках”.
А некаторыя падлеткі зарабляюць грошы летам на зернетаку. У пачатку жніўня мы сустрэліся з шумілінскім хлопцам Андрэем Івановым, які працаваў на зернесушылцы ў Мішневічах. “Прыехаў сюды да стрыечнага брата Алега Багданава, разам з ім і працую на зернесушылцы, – расказаў Андрэй, – варочаем шухлямі зерне, падмятаем”. Дарэчы, Алег Багданаў на такой рабоце не першы год. Летась, напрыклад, зарабіў за месяц каля паўмільёна. Сёлета, на думку хлопца, зарплата будзе больш сціплай – ураджай не той.
Плячо ў плячо з хлопцамі працуе на зернесушылцы Аліна Малай. А вось Кацярына Стрыжнёва тут навічок. Але, як расказала дзяўчына, нічога цяжкага тут няма, толькі прывыкнуць трэба. Заробленыя грошы дзяўчаты мараць патраціць на абновы і новыя мабільнікі.
Працуюць летам і студэнты. Напрыклад, Вадзім Данчанка і Аляксандр Храпавіцкі з Мікіціхі. Такая практыка будучаму ветурачу і інжынеру-электрыку не лішняя. Ды і заробак не пашкодзіць.
У выйгрышы застаюцца і бацькі: дзеці занятыя, прывучаюцца зарабляць уласны рубель і цаніць яго.
Лариса ЗАЙЦЕВА.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *