Качество жизни. Как идёт капитальный ремонт жилых домов в Шумилинском районе

2024 - Год качества Новости Экономика

Капітальны рамонт шматпавярховак

У канцы сакавіка Шумілінская ПМК 70 пачала капітальны рамонт шматкватэрнага дома № 41 па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне.

Сродкі на капрамонт дома выдаткаваны з бюджэту (370 тыс. руб.) і з адлічэнняў грамадзян на капрамонт (19 тыс. руб.).

«У доме ўжо поўнасцю закончаны электрычныя работы, падчас якіх заменена электраабсталяванне ў шчытках, частка электраправодкі ў месцах агульнага карыстання, зроблена перападключэнне да сістэмы жыхароў дома, – расказаў галоўны інжынер Шумілінскай ПМК‑70 Раман Карасёў. – Поўнасцю заменены вокны ў пад’ездах і падвалах. Зараз ідуць сантэхнічныя работы і рамонт даху. Будзе адрамантаваны фасад у месцах пашкоджанняў і адмостка, уцеплены цеплапункт. Усе работы павінны быць завершаны да пачатку лета».

На чарзе – капітальны рамонт дома № 2 па вуліцы Вакзальнай і дома № 4 па вуліцы Луначарскага. Як адзначыў Раман Карасёў, згодна з праектнай дакументацыяй капрамонтаў гэтых дамоў, спектр работ практычна такі, як і на доме № 41 па вуліцы Юбілейнай.

Па словах намесніка начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Карпавай, на капітальны рамонт жылых дамоў сёлета выдаткавана 1,1 млн. рублёў з бюджэту і амаль 810 тыс. з адлічэнняў наймальнікаў жылля. Таксама ў гэтым годзе плануецца падрыхтаваць каштарысна‑праектную дакументацыю на капрамонт пяці шматкватэрных дамоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *