179 вакансий имеется в организациях и на предприятиях Шумилинского района в апреле

Новости Общество Экономика

179 вакансій налічваецца ў раёне

179 вакансій прапануюць арганізацыі і прадпрыемствы Шумілінскага раёна (па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на 1 красавіка).

Традыцыйна найбольшую патрэбнасць у кадрах маюць сельскагаспадарчыя арганізацыях (УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, ААТ “АграБаравінка”, СУП “Лаўжанскае”, СУП “Добрынскае”, КУСГП “Сіроцінскі”, ААТ “Ляжні”): неабходны як спецыялісты, кіраўнікі сярэдняга звяна, так і рабочыя прафесіі. Інжынеры, ветурачы, аграномы, заатэхнікі, эканамісты, бухгалтары патрабуюцца як з вышэйшай, так і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у тым ліку і на пасады галоўных спецыялістаў. Таксама ёсць рабочыя месцы для аператараў машыннага даення, трактарыстаў-машыністаў, зваршчыкаў, слесараў, рабочых. Ёсць вакансіі ў раённай ветстанцыі. Усяго ў сельскагаспадарчых арганізацыях больш за 40 вакансій. Заработную плату прапануюць у залежнасці ад гаспадаркі і пасады ад 650 да 2000 рублёў.

Каля 25 вакансій ёсць у Шумілінскім лясгасе: галоўны ляснічы, юрыст, леснікі, майстры лесу, вальшчыкі, вадзіцелі аўтамабіляў, спецыялісты на вытворчасць па дрэваапрацоўцы (зарплата –– ад 900 да 2500 рублёў у залежнасці ад пасады).

У цэнтральную раённую бальніцу запрашаюць 5 урачоў-спецыялістаў (з зарплатай 1400-1500 рублёў), медыцынскіх сясцёр (850-900), памочнікаў урача па агульна-паліклінічнай дапамозе (загадчыкі сельскіх ФАПаў, 950-1000), санітарак (630-650), эканаміста.

Больш за 10 вакансій ва ўнітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі (плітачнік, аператар кацельні, маляр, электраманцёр і інш.).

Каля дзясятка свабодных рабочых месцаў у Шумілінскай ПМК-70 (муляр, тынкоўшчык, цясляр, дапаможныя рабочыя, машыніст вежавага крана – з зарплатай ад 650 да 1400 рублёў).

Швачак запрашае швейнае прадпрыемства “Паліком” у в. Прыазёрная (700-800 рублёў).

Бацькоў-выхавальнікаў (1,5 стаўкі, за 1 стаўку – 945 рублёў) у дзіцячы дом сямейнага тыпу шукае аддзел па адукацыі райвыканкама.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае інспектара і начальнікаў дзяжурнай змены (зарпла-та 1700-1800 рублёў).

Цэнтр па абслугоўванні бюджэтных арганізацый шукае вадзіцеляў аўтамабіля і аўтобуса, эканамістаў, бухгалтараў, спецыяліста па арганізацыі закупак (заробкі ў сярэднім каля 800 рублёў).

Обальскі керамічны завод запрашае на работу як спецыялістаў, так і рабочых.

Ёсць вакансіі на прыватных прадпрыемствах “Славянскі прадукт”, “Ніксера”, у гандлі.

Патрабуецца галоўны спецыяліст у фінансавы аддзел райвыканкама і пашпартыст у Віцебскі абласны разлікова-даведачны цэнтр (у групу ў Шуміліне).

Пазнаёміцца з поўным спісам вакансій на прадпрыемствах раёна, дадатковымі ўмовамі і патрабаваннямі, заработнай платай можна на сайце Шумілінскага райвыканкама http://shumilino.vitebsk-region.gov.by/ у раздзеле “Вакансіі”; ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ці непасрэдна ў канкрэтнай арганізацыі.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

КАМПЕТЭНТНА

Ларыса ЖУКАВА, начальнік упраўленняпа працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

– Спецыялісты ўпраўлення праводзяць пастаянную работу на рынку працы раёна як з наймальнікамі, такі і з беспрацоўнымі ці шукальнікамі работы. Так, за 1 квартал бягучага года 23 чалавекі з 29, хто звярнуўся ва ўпраўленне, уладкаваны на працу. У іх ліку 8 беспрацоўных.

Акрамя гэтага, для тых, хто звярнуўся, і для беспрацоўных, што стаяць на ўліку, былі арганізаваны аплачваемыя грамадскія работы за кошт сродкаў арганізатараў работ у ДЭУ‑36 РУП «Віцебскаблаўтадар». Такімі работамі задзейнічаны 32 беспрацоўныя.

3 чалавекі накіраваны на абучэнне ці пераабучэнне на курсы, яны атрымаюць прафесіі прадаўца, рабочага па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў, трактарыста сельскагаспадарчай вытворчасці, пасля чаго будуць працаўладкаваны ў арганізацыі раёна.

Такім чынам, устаноўленае на 1 квартал заданне забяспечыць удзельную вагу працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, перавыканана (69,7% пры заданні 53%).

Работа па гэтых і іншых напрамках, накіраваная на задавальненне патрэб арганізацый раёна ў працоўных кадрах, будзе працягвацца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *