Подготовку почвы под сев яровых зерновых завершают в ОАО «Лежни»

Сельское хозяйство

Перш чым пасеяць зерневыя, зернебабовыя ці іншыя культуры, спачатку трэба падрыхтаваць палеткі. Як правіла, першымі ідуць трактары з плугамі, якія ўздымаюць глебу, а потым ужо яе рыхляць культыватарамі, дыскавымі баронамі.

Па плане ў раёне для сяўбы зерневых і зернебабовых сёлета трэба ўзараць 5330 гектараў палеткаў. На раніцу 8 красавіка было падрыхтавана 2150 га.

Выканалі і перавыканалі план па ворыве механізатары ААТ «Ляжні». «Працую на трактары з дыскатарам, – расказаў механізатар з Крывога Сяла Юрый Літвінаў, якога сустрэлі на палетках у Гаравых. – Рыхтую за дзень па 28-30 гектараў да сяўбы. Працаваў ужо ў многіх урочышчах – Альшанікі, Долгія, Саўчонкі, Любічы». Усяго на рахунку Юрыя больш за 460 га палеткаў, падлічылі эканамісты гаспадаркі.

ААТ «Ляжні» трэба было ўзараць для зерневых і зернебабовых 95 гектараў, а зрабілі 210 га (221% да патрэбнага). «Многа зябліва ўзнялі вясной і зараз на ворыве працуем на апераджэнне, – патлумачыў намеснік дырэктара гаспадаркі па вытворчасці Андрэй Кузняцоў. – Наперадзе сяўба кукурузы, аднагадовых, таму і рыхту-ем глебу, калі дазваляе час і надвор’е. Самыя высокія палеткі на прыдзвінскіх землях ўжо адсеялі».

Завяршаюць ворыва пад зерневыя і зернебабовыя ў ААТ «Прыазёрны мір» (88,3% да патрэбнага). Добра ар-ганізаваны работы ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» (55,9%), амаль палову да атрэбнага зрабілі ў ААТ «Агра-Баравінка» (48,4%). Усяго ў раёне на раніцу ўчарашняга дня ўзарана палеткаў 40,3% да патрэбнага.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *