“Аднавім лясы разам!”
190 гектараў лясных культур неабходна сёлета пасадзіць Шумілінскаму лясгасу. Наш раён актыўна далучыўся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Аднавім лясы разам!”, прысвечанай Году якасці.
2 красавіка ў акцыі бралі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Разам з работнікамі райвыканкама яны высаджвалі сад-жанцы сасны і бярозы на месцы высечкі ў Мікалаеўскім лясніцтве.
Як расказала намеснік дырэктара “Шумілінскага лясгаса” Людміла Доктарава, у нашым раёне акцыя стартавала ў канцы сакавіка, калі ў пасадцы лесу ўдзельнічалі кіраўніцтва і работнікі Віцебскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання. Таксама дапамагалі саджаць лес супрацоўнікі раённага аддзела па надз-вычайных сітуацыях, райвыканкама, педагогі і вучні школ раёна.
Заяўкі на ўдзел у акцыі падалі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, Шумілінская ЦРБ, раён газазабеспячэння, Шумілінская СШ № 2 і іншыя арганізацыі і ўстановы раёна.
“Калі вы жадаеце прыняць удзел у акцыі “Аднавім лясы разам!”, можаце патэлефанаваць у бліжэйшае лясніцтва ці Шумілінскі лясгас па нумары 5-81-99, – кажа Людміла Доктарава. – Акцыя будзе доўжыцца да 20 красавіка”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.