Работу по профилактике пожаров, травматизма и гибели людей от них рассмотрели на сессии районного Совета депутатов

Безопасность Общество Официально

Без пажараў, без гібелі людзей – як дабіцца такіх вынікаў

Праводзімую суб’ектамі прафілактыкі работу па папярэджанні пажараў, траўматызму і гібелі людзей ад іх разгледзелі на другой чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Удзел у сесіі, якую правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, прыняў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Ушацкай выбарчай акрузе №51, у межы якога ўваходзіць Мікалаеўскі сельсавет нашага раёна.

Дзякуючы прымаемым мерам суб’ектамі прафілактыкі ў мінулым годзе пэўны вынік дасягнуты – колькасць пажараў знізілася з 27 у 2022 годзе да 24, аднак узрасла колькасць загінуўшых на пажарах людзей (з 3-х да 5-ці), пачаў сваё выступленне намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Бунто. А значыць, самая важная і галоўная мэта не дасягнута.

Адну з лідзіруючых пазіцый у прычынах пажараў займае парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, што сведчыць аб недастатковай прафілактычнай рабоце энергазабяспечваючых арганізацый, адзначыў дакладчык. Чацвёра з пяці загінуўшых на пажары грамадзян знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. І гэта таксама сведчанне таго, што дзейнасць зацікаўленых суб’ектаў па папярэджанні правапарушэнняў такімі асобамі таксама недастатковая.

Дакладчык падрабязна расказаў пра работу назіральных камісій (зараз іх у раёне 10), як асноўнага інструмента прафілактыкі, які дзейнічае на працягу апошніх пяць год, і яго эфектыўнасць. Зрабіў аналіз рэалізацыі зацверджанага рашэннем аблвыканкама №703 алгарытму арганізацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын у жыллёвым фондзе. Асобна спыніўся на стане пажарнай бяспекі аб’ектаў сельскагаспадарчай вытворчасці (6 пажараў на аб’ектах АПК), у тым ліку ведамаснага жыллёвага фонду, адзначыўшы, што работа па прывядзенні аб’ектаў у належны супрацьпажарны стан арганізавана на недастатковым узроўні, часта носіць фармальны характар.

Па словах А. В. Бунто, многае зроблена і робіцца, але на сённяшні дзень трывогу выклікае сітуацыя, якая склалася ў інтэрнаце «Шумілінскай ПМК-70», некаторых аб’ектах сектара культуры і аддзела па адукацыі райвыканкама, падвалах і паддашках, што належаць УП ЖКГ. Непакоіць і той факт, што ў раёне няма арганізацыі ці прыватніка, якія б займаліся будаўніцтвам і рамонтам пячнога ацяплення. Адпаведна, жыхарам няма дзе шукаць дапамогі.

Адзначаючы важнасць абмяркоўвамай дэпутатамі тэмы, Сяргей Мялешкін падкрэсліў, што задача ўсіх суб’ектаў прафілактыкі заключаецца ў стварэнні неабходных умоў, пры якіх кожны спецыяліст дзейнічаў бы на папярэджанне любога роду няшчасных выпадкаў. Гэта вялікая работа, якая патрабуе сістэмнасці і пастаянства, бо яе невыкананне або пралікі ў ёй – гэта жыццё і здароўе людзей.
С. М. Мялешкін падзякаваў жыхарам раёна за тое, што аказалі давер і абралі яго дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў, абяцаў унікаць у праблемы сваіх выбаршчыкаў і дапамагаць у іх вырашэнні.

Са справаздачамі аб праводзімай рабоце выступілі першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў, намеснік галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ Аляксандр Рудовіч, старшыня Дабейскага сельвыканкама Аляксей Іспянькоў.

Падводзячы вынікі сесіі, Мікалай Будневіч акцэнтаваў увагу на тым, што работа ў раёне праводзіцца значная, але рэзервы для ўдасканалення дзейнасці і назіральных камісій, і іншых суб’ектаў прафілактыкі яшчэ ёсць. Толькі цеснае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, выкананне правілаў бяспечных паводзін і практычных мер па забеспячэнні бяспекі жыцця, барацьба з п’янствам і іншымі асацыяльнымі праявамі дадуць чакаемы эфект.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *