Более 100 синичников изготовили и развесили в лесах школьники Шумилинского района

Молодёжь Образование Экология

Дапаможам птушкам – зберажом лясы

Вучань 7 класа Слабадской БШ Шкрэдаў Юліян і інжынер-лесапатолаг Шумілінскага лясгаса Кацярына Старавойтава замацоўваюць сінічнік на дрэве.

Стала добрай традыцыяй у Міжнародны дзень птушак, які адзначаецца 1 красавіка, размяшчаць у лясах птушыныя домікі. Да экалагічнай акцыі актыўна далучаюцца і шумілінскія школьнікі.

Сёлета вучні СШ № 1 г. п. Шуміліна, Мікіціхін-скай СШ, Слабадской БШ, Обальскага і Мішневіцкага школьных лясніцтваў на ўроках працоўнага навучання вырабілі больш за 100 сінічнікаў.

1 красавіка вучні 7 і 8 класаў Слабадской базавай школы пры-везлі свае сінічнікі ў Язвінскі лес. Інжынер-лесапатолаг Шумілінскага лясгаса Кацярына Старавойтава расказала дзецям пра асноўных лясных шкоднікаў, ад-значыла вялікую ролю насякомаедных птушак, такіх як шпакі, розныя віды сініц, дзятлаў, у барацьбе з імі. Пасля гутаркі вучні разам з настаўнікам Уладзімірам Кучко і работнікамі Шумілінскага лясніцтва развешалі ў розных кутках ляснога масіву 50 птушыных домікаў.

Вучні Мішневіцкай базавай школы разам з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзем Кісялевічам размясцілі домікі для сініц у лясах Мішневіцкага лясніцтва.

Гэта акцыя, накіраваная на захаванне і павелічэнне колькасці птушак у нашых лясах, да-паможа зберагчы зялёны ўбор нашай краіны, будзе спрыяць фарміраванню экалагічнай свядомасці маладых людзей.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *