Подросток. Как попытка самоутверждения привела к преступлению

Молодёжь Образование Происшествия

Як заваяваць павагу сяброў?

Як сцвярджаюць псіхолагі, у падлеткавым узросце вельмі важна самазацвердзіцца. Хлопцы і дзяўчаты хочуць прызнання, адчування сваёй значнасці ў калектыве, нават лідарства. І дабіваюцца гэтага рознымі магчымымі і немагчымымі шляхамі. Некаторыя нават могуць пайсці на незаконныя ўчынкі.

Чаму падлетак пайшоў на кра  дзеж – у гэтым разбіраліся ў адной са школ раёна ўдзельнікі выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх. Учынак хлопца не ўражвае – украў 25 рублёў з рукзака вучаніцы, якая перад гэтым чамусьці даставала грошы, а по-тым зноў паклала ў рукзак. Гэта многа хто бачыў. Дзевяцікласнік, нядоўга думаючы, прыбраў іх да рук, каб разлічыцца за электронную цыгарэту. Калі ў школе пачалося высвятленне, хлопец спужаўся, выцягнуў грошы з партфеля вучня, з якім разлічыўся за цыгарэту, каб падкінуць пацярпелай дзяўчыне. Настаўнікам ва ўсім прызнаўся.

Калі слова далі самому хлопцу, расказаў, што хацеў выглядаць у вачах аднакласнікаў крута. А ўзняць аўтарытэт, на яго думку, магчыма было толькі з дапамогай элек-троннай цыгарэты.

Агучыўшы прысутным (настаўнікам і дзецям) адміністрацыйны пратакол, на-меснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Людміла Грузневіч адзначыла, што выдзеліцца ў калектыве, заваяваць павагу сяброў ,самазацвердзіц-ца можна добрай вучобай і паводзінамі, удзелам у грамадскіх справах, дапамогай да-рослым і малодшым школьнікам. Ды ці мала карысных спраў!

Падлетак поўнасцю прызнаў сваю віну.

Паколькі ён з’яўляецца вучнем і не мае ўласнага заробку, хлопец быў вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці, яму прыменены меры выхаваўчага характа-ру. З ім на працягу года будуць право дзіць індывідуальна-прафілактычную работу інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і педагогі школы.

Перад вучнямі і настаўнікамі школы выступіла начальнік штаба РАУС Алена Селязнёва, якая патлумачыла розніцу паміж дробным крадзяжом (прадугледжвае штраф да 2 БВ) і крадзяжом (звыш 2 БВ), прывяла прыклады грабяжоў.

«Курыць любыя цыгарэты – гэта не крута. Хутчэй наадварот, – звярнулася яна да дзяцей. – Ні дарослых, ні дзяцей не паважаюць за такія ўчынкі – запомніце гэта. Хлопец здзейсніў дрэнны ўчынак, які прызнаў сам. Але нельга на яго навешваць ярлыкі. Трэба асуджаць учынак, а не асобу. Ця-пер галоўнае для хлопца сабрацца з сіламі і думкамі, расправіць плечы і даказаць, што можа самазацвердзіцца добрымі і карыснымі справамі».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *