Большую часть своей продукции экспортирует в Россию «Альянспластресурс» из Шумилино

2024 - Год качества Новости Экономика

Упакоўкі для селядцоў і салатаў – з Шуміліна

У таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альянспластрэсурс», якое выпусціла першую прадукцыю ў 2014 годзе, сёлета юбілей: дзесяць гадоў вытворчасці. Як працуе вытворчасць, якія поспехі і планы? Пра гэта размаўляем з нязменным дырэктарам Аляксандрам Кабанчуком.

«Асноўны накірунак нашай дзейнасці – вытворчасць пласт-масавых вырабаў для ўпакоўкі тавараў, – кажа Аляксандр Міхайлавіч. – У 2014 годзе ў цэху стаяла восем станкоў-тэрмапластаўтаматаў, мы прынялі на работу ліцейшчыкаў і наладчыкаў і адправілі іх вучыцца на галоўнае прадпрыемства “Альянспласт” у Віцебск, дзе калісьці працаваў я сам. Сёння ў цэху працуе дваццаць тэрмапластаўтаматаў і каля паўсотні чалавек. Мы маем станоўчыя вынікі работы. За мінулы год, да прыкладу, перапрацавалі 1440 тон першаснага матэрыялу пластмасы (на 10% больш, чым у 2022 годзе), вырабілі 33650 тысяч штук упаковак з пластмасы, у тым ліку – 18515 тысяч штук ёмістасцю да двух літраў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 10485 тысяч рублёў, адправілі прадукцыі на экспарт (у асноўным гэта Расійская Федэрацыя) на 33749,5 тыс. расійскіх рублёў.

Разам з Аляксандрам Міхайлавічам праходзім у цэх. Тут кіпіць работа: вырабляецца пластмасавая ўпакоўка розных паме-раў, колераў і дызайну. У цэху чыста і светла, няма пахаў, бо ўся сыравіна прайшла выпрабаванні на адпаведнасць санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням. Ля аднаго з тэрмапластаўтаматаў бачым Ірыну Карцаву (на здымку), якая працуе тут з дня адкрыцця. «Працую ліцейшчыцай вырабаў з пластмасы, – кажа яна. – З кожным годам вытворчасць удасканальваецца. Летась устанавілі трох робатаў, якія вельмі дапа-магаюць: дзякуючы ім я магу абслугоўваць ажно чатыры тэрмапластаўтаматы. Сёння, напрыклад, на двух станках збіраю пластмасавыя банкі ў каробкі, на астатніх двух – вінтавыя накрыўкі і ручкі для вёдзер. Робат ніколі не можа памыліцца і зблытацца ў падліках».

На «Альянспластрэсурсе» вырабляюць больш за дваццаць найменняў вырабаў. Самыя маленькія ўпакоўкі – на сто грамаў, самыя вялікія – на 5,8 літра. Тару заказваюць прадпрыемствы і заводы харчовай прамысловасці, рыбаперапрацоўчай, лакафарбавай.

Па заказе прыватных фірмаў у мінулыя гады шумілінцы выраблялі пластмасавыя раздзелачныя дошкі, латкі-паддоны для катоў і сабак, заглушкі для падаконнікаў і шмат чаго іншага.

Аляксандр Кабанчук заўважыў, што сёння «Альянспластрэсурс» – сучасная, аснашчаная навейшым тэхналагічным абста-ляваннем вытворчасць. У самых бліжэйшых планах – устанавіць у цэху яшчэ двух робатаў. Наогул для работнікаў тут створаны прыдатныя ўмовы для працы і адпачынку: у цэху аптымальны тэмпературны рэжым, абсталяваны пакой прыёму ежы з халадзільнікам і мікрахвалевай печкай, ёсць душавыя, захоўваецца ўвесь сацыяльны пакет.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *