Разам – на адну мэту
Стабільна і роўна працуе ў Шуміліне таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вежа», заснавальнікамі якога з’яўляюцца інвестары з Беларусі і Расіі. Сёння на прадпрыемстве працуе каля шасцідзесяці чалавек.
Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву беларусаў і расіян вытворчасць у Шуміліне працуе рэнтабельна. Штогод прадпрыемства нарыхтоўвае каля трох тысяч тон яблыкаў, з сокам якіх працуюць да наступнага сезона.
«За 2023 год мы адправілі на экспарт 100 тысяч дал прадукцыі, 90 тысяч дал разышлося на мясцовых рынках, – падлічыла дырэктар Святлана Мікалайчык. – Вялікай папулярнасцю карыстаецца сідр безалкагольны са смакамі маліна-бузіна, чорныя парэчкі і класічны яблычны. У мінулым меся-цы выпусцілі пробную партыю (шэсць тысяч бутэлек) «Шыпучкі». Гэта таксама безалкагольны напітак з рознымі смакамі. Прадук-цыя паступіла ў гандлёвыя кропкі нашай краіны, а таксама ў Расію. Мы супрацоўнічаем з буйнымі федэральнымі сеткамі Расійскай Федэрацыі: “ВкусВилл», “О’кей”, “Перекрёсток”, “Ашан”, “Глобус”, “К и Б”, “Яндекс-Лавка” і іншымі».
У якасці сваёй прадукцыі работнікі «Вежы» ўпэўнены. Яна правяраецца як мясцовымі спецыялістамі, так і работ-нікамі незалежных аўдытарскіх кампаній Расійскай Федэрацыі на ўсіх этапах вытворчасці.
ТАА «Вежа» мае ўласны брэнд «SONG Cider», які зарэгістраваны ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства пастаянна ўдзельнічае ў выставе «Продэкспа», якая праходзіць кожны год у Маскве. Наогул шумілінцы часта наведваюцца ў Маскву – там працуе гандлёвы дом «Вежа», маркетолагі якога даследуюць патрэбы рынка. Ужо сёння ёсць планы па выпуску новых відаў безалкагольных напіткаў, расказала малады тэхнолаг Яна Васільева.
«У Расіі многа рынкаў збыту, буйных гандлёвых сетак, якія актыўна бяруць нашу прадукцыю, і мы гэтым задаволены», – кажа Святлана Мікалай-чык.
Ларыса ЗАЙЦАВА.