Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары і госці Шумілінскага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У адзінае цэлае аб’яднаны знакавыя паняцці “вызваленне” і “незалежнасць”.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта сімвал дзяржаўнасці і нацыянальнага адзінства, пераемнасці традыцый пакаленняў, сімвал нязгаснай славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Наша рэспубліка прайшла няпросты і цярністы гістарычны шлях, складанейшым выпрабаваннем на якім была Вялікая Айчынная вайна.
Нізкі зямны паклон пакаленню, якое перамагло ў гэтай страшнай вайне, якое не шкадавала сябе на фронце і ў тыле, набліжала коштам свайго жыцця Дзень вызвалення, адраджала з руін родную зямлю.
Прыміце найлепшыя пажаданні здароўя, даўгалецця, бадзёрага настрою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Міру, дабра і працвітання нашай роднай шумілінскай зямлі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №51 ад 29.06.2012 г.