Велікодны зварот настаяцеля касцёла Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна

Духоўнае Новости Общество

“Пасха нашая, Хрыстос, ахвяраваны за нас, таму будзем святкаваць у Пану”.  (1 Кар 5, 7б‑8а)

Паважаныя католікі, жыхары Шуміліншчыны і людзі добрай волі!

Надыходзіць момант для Касцёла, калі як супольнасць будзем разважаць і захапляцца вялікімі Таямніцамі Пасхі Хрыста.

Папа Францішак падкрэсліў: “У Езусе здзейсніўся вырашальны пераход чалавецтва: пераход са смерці да жыцця, ад граху да ласкі, ад страху да даверу, ад адчаю да камуніі” (Пасхальны зварот, 09.04.2023 г.). Менавіта таму дазвольце павіншаваць вас з Хрыстовым Уваскрасеннем!

Няхай Уваскрослы Хрыстос напоўніць вас супакоем і новай сілай Велікоднай раніцы, каб моцай Хрыстовай Пасхі ваша жыццё стала пераходам са смерці да жыцця і ад страху да даверу, а таксама няхай прынясе трывалы плён еднасці і супакою на нашых беларускіх землях.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

о. Анджей ОМІ, настаяцель касцёла Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *