«Дзякуй за адказнасць і прафесіяналізм». Як адзначылі прафесійнае свята шумілінскія камунальнікі

Новости Общество

«Дзякуй за адказнасць і прафесіяналізм»

У мінулую пятніцу, 22 сакавіка, работнікі УП ЖКГ Шумілінскага раёна ў раённым цэнтры культуры адзначылі свае прафесійнае свята.

«Дзякуй вам за адказнасць, адданасць справе, прафесіяналізм, – звярнуўся да камунальных работнікаў, віншуючы са святам, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык. – У вас зладжаная каманда, вы нацэлены на вынік. Рухайцеся наперад, развівайцеся, адпавядайце сучасным патрабаванням. Ад якасці вашых паслуг зале  жыць настрой землякоў, камфорт і ўтульнасць у нашых дамах».

Сяргей Аляксандравіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі начальніку падраздзялення «Шумілінскае» Юрыю Лосеву, мантажніку санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання ўчастка па рамонце і эксплуатацыі інжынерных сетак Віктару Чарнову, Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – майстру падраздзялення «Шумілінскае» Вераніцы Бутырынай. Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымалі майстар падраздзялення «Шумілінскае» Павел Мясаедаў і майстар падраздзялення «Лаўжанскае» Алена Кузьмічова.

На свяце былі агучаны ўзнагароды, якія ўручылі нашым землякам на ўрачыстым мерапрыемстве ў Віцебску. Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва — камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны электрагазазваршчык падраздзялення «Сіроцінскае» Сяргей Барысаў, Падзякай старшыні Віцебскага аблвыканкама – трактарыст падраздзялення «Обальскае» Віктар Храмцоў.

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама ўзнагароджаны намеснік дырэктара Аляксандр Левіт, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Катарына Дубко, галоўны бухгалтар Алена Праліч, Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў – дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў.

Свой калектыў павіншаваў са святам дырэктар Аляксей Шпакаў, уручыў калегам ганаровыя граматы і падзякі, а таксама пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару прадпрыемства.

Асаблівая ўвага – ветэранам. Ім на свяце сказалі шмат шчырых і цёплых слоў, падзякавалі за працу, настаўніцтва і мудрасць.

Ад прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства была арганізавана бяспройгрышная латарэя, некаторым пашчасціла выйграць нават пыласос. Упрыгожылі ўрачыстасці канцэрты тэатра цыганскай песні і танца «Жемчуга» і артыстаў раённага цэнтра культуры.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *