Грядки около многоэтажек. Газета выступила – комхоз даёт ответ

Общество

«А можна па-іншаму?..»
Пад такім загалоўкам у раённай газеце № 49 за 22 чэрвеня бягучага года быў надрукаваны матэрыял па праблеме навядзення парадку ля шматпавярховых дамоў №№ 61, 57, 55 па вуліцы Юбілейнай і дамоў №№ 10, 12, 16, 9 па вуліцы Ленінскай.
Рэдакцыя атрымала адказ. Тлумачэнні па ўзнятых пытаннях дае юрыст УП ЖКГ Шумілінскага раёна Я. І. Дзяменцьеў:
– Зямельныя ўчасткі, пра якія ідзе размова ў артыкуле, прызначаны для абслугоўвання капітальных збудаванняў, яны прадастаўлены па рашэнні раённага выканаўчага камітэта. Права ўладання і карыстання ўчасткамі зарэгістравана агенцтвам па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. За даныя землі УП ЖКГ аплачвае падаткі, частковая кампенсацыя паступае ад жыхароў шматкватэрных дамоў.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.09.2011 года за № 431 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленню адносінаў у вобласці забірання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў” прадугледжана абавязковая ўмова: выкарыстанне зямельнага ўчастка згодна з яго мэтавым прызначэннем.
На землях, якія прызначаны для абслугоўвання капітальных збудаванняў не дазваляецца самавольнае размяшчэнне пабудоў, агародаў, складзіраванне дроў,  іншага.
Згодна з мэтавым прызначэннем зямельных участкаў ля дамоў №№ 61, 57, 55 па вуліцы Юбілейнай УП ЖКГ робіць планіроўку, забяспечвае доступ да абслугоўваемых аб’ектаў, бо з-за градак немагчыма было пад’ехаць да каналізацыйных калодзежаў. Неабходна мець свабодны доступ і для абслугоўвання дахаў, фасадаў. Трэба нагадаць і аб тым, што ля дома № 55 знаходзіцца дзіцячая ўстанова, там забаронена складзіраваць угнаенні, апрацоўваць расліны ядахімікатамі.
Па вуліцы Ленінскай таксама перыядычна прыходзіцца працаваць тэхніцы (рамонт даху, зняцце ледзяшоў і іншае). На вызваленай тэрыторыі ля дома № 10 ужо зрабілі дзіцячую пляцоўку. Безумоўна, не толькі прыгожая агароджа робіць годным выгляд гэтай часткі вуліцы. І мы заўжды ўдзячныя тым, хто ўпрыгожвае дваровыя тэрыторыі кветкамі, прыбірае пустазелле.
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.

Надрукавана ў №51 ад 29.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *